Сімвалы адзінства. Герб і флаг краіны – гэта гісторыя і будучыня дзяржавы

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь – урачыстая старонка летапісу нашай суверэннай краіны. Гэта дзяржаўнае свята традыцыйна адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Галоўныя сімвалы краіны аб’ядноўваюць беларусаў і ў святы, і ў будні, і ў самыя важныя моманты ў жыцці Айчыны. Яны заўсёды даюць магчымасць адчуць і зразумець,  што Беларусь – гэта мы разам, мы – адзіныя.

Герб і флаг краіны – гэта гісторыя і будучыня дзяржавы, увасабленне ідэй нацыянальнага адзінства, такіх важных і актуальных у наш час, важнейшыя атрыбуты незалежнасці Айчыны.
У мінулую нядзелю на плошчы Леніна ў райцэнтры сабраліся на ўрачыстасць, прымеркаваную да свята, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.
Са словамі віншаванняў да землякоў звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід  Калбаса, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык.
Ганаровага права ўзняць Дзяржаўны флаг удастоены дырэктар ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Аляксандр Вашчук, які быў адзначаны
Падзякай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, флаг Брэсцкай вобласці – выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца» Георгій Хлябовіч, флаг Ляхавіцкага раёна – пераможца і дыпламантка між-
народных, рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў навучэнка 11 класа СШ № 1 Лізавета Біліновіч. І зноў над горадам гучаў гімн
Беларусі.
Песнямі ў гэты дзень віталі землякоў удзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.