Лепшыя юныя навукоўцы – на Ляхавіччыне

Па традыцыі свае работы на абласны форум прадставілі і таленавітыя рабяты Ляхавіччыны. 17 вучняў сельскіх і гарадскіх школ абаранялі 10 даследчых праектаў. На навукова-практычнай канферэнцыі працавалі 15 секцый, у 10 з іх прынялі ўдзел і юныя навукоўцы з Ляхавіччыны, прычым даволі паспяхова, аб чым сведчаць 8 дыпломаў І, ІІ, і ІІІ ступені. Гэта, дарэчы, самы высокі паказчык сярод усіх раёнаў Брэстчыны.
7-класніца гімназіі Рыта Пастарнакевіч (кіраўнік Людміла Раманенка) атрымала дыплом І ступені за работу “Спрадвеку ў маёй вёсцы ўсіх па мянушках завуць”.
Дыпломамі ІІ ступені адзначаны работы 11-класнікаў САШ №1 Мікалая Мядзвецкага (кіраўнік Галіна Бунель) і Ліпскай САШ Аляксея Мішкевіча (кіраўнік Пётр Юркавец). Дыпломы ІІІ ступені ў вучняў Малагарадзішчанскага ДС-СШ Антона Захаранкава і Аляксандра Патоцкага (кіраўнік Аляксандр Касабуцкі), Вольгі, Алены і Марыі Ламанос з Тухавіцкай САШ (кіраўнік Тамара Васько), Яўгенія Котава з Федзюкоўскага ДС-СШ (кіраўнік Таццяна Нічыпарук), Ірыны Якубец (кіраўнік Алена Якубец), Інгі Расоха, Сцяпана Вітко і Кацярыны Рабцэвіч (кіраўнік Наталля Кедзь) з САШ №1.
Святлана МАРГАЕВА, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *