1 января 2013 года вступила в силу новая редакция Закона Республики Беларусь «О государственных пособиях семьям, воспитывающим детей»

Законам прадугледжаны змяненні ў парадку прызначэння дапамог на дзяцей, якім больш за 3 гады. З гэтага года права на дапамогу маюць не ўсе малазабяспечаныя сем’і, а толькі пэўныя катэгорыі. У прыватнасці, сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, або дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ; сем’і, дзе бацька (айчым, усынавіцель) з’яўляецца ваеннаслужачым, які праходзіць тэрміновую ваенную службу. Да асобай катэгорыі адносяцца і сем’і, у якіх абодва бацькі (або ўсынавіцелі) у поўнай сям’і або адзін у няпоўнай (з’яўляюцца інвалідамі 1 або 2 групы), а таксама, калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і — інвалід 1 групы, а другі даглядае яго і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Дапамога прызначаецца на ўсіх дзяцей, якія выхоўваюцца ў вышэйпералічаных сем’ях і без уліку сукупнага даходу.
Сем’ям, у якіх ёсць дзіця-інвалід да 18 гадоў або дзіця, інфіцыраванае ВІЧ, дапамога прызначаецца пры ўмове занятасці бацькі. Ён павінен адпрацаваць у папярэднім годзе не менш як 6 месяцаў і быць працаўладкаваным на момант звароту за дапамогай. У няпоўнай сям’і гэтае ж патрабаванне прад’яўляецца да маці. Умова занятасці ў папярэднім годзе не патрабуецца, калі ў год звароту за дапамогай галава сям’і даглядае дзіця ва ўзросце да 3-х гадоў; атрымлівае (на сябе) пенсію або штомесячную страхавую выплату ад Белдзяржстраху, дапамогу па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, з’яўляецца інвалідам 1 групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, ці атрымальнікам дапамогі на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ.
Поўным сем’ям, у якіх бацька з’яўляецца ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дапамога прызначаецца пры ўмове занятасці маці на дату звароту. Занятасць бацькі за папярэдні год у такіх сем’ях не разглядаецца.
Для сем’яў, у якіх абодва бацькі (усынавіцелі) або бацька ці маці ў няпоўнай сям’і з’яўляюцца інвалідамі 1 або 2 групы, а таксама, калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам 1 групы, а другі атрымлівае дапамогу па доглядзе за ім, умова занятасці таксама не разглядаецца.
Дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія маюць права на іх, прызначаюцца на каляндарны год. Выплата робіцца штомесячна і залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму. Размер дапамогі на дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае 70 працэнтаў БПМ, на астатніх дзяцей 50 працэнтаў БПМ. На працягу года 4 разы робіцца пераразлік памеру дапамогі: па стане на 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада.
Іншым катэгорыям сем’яў дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з 1 студзеня 2013 г. не прызначаюцца і не выплачваюцца.
Для падтрымкі малазабяспечаных сем’яў прадугледжаны комплексныя меры ў сістэме дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, якая прызначаецца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Сяргей КРЫВАРУЦКІ,
галоўны інспектар Фонда
сацыяльнай абароны
насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *