Работники ЦБУ № 17 ОАО АСБ «Беларусбанк» г. Ляховичи воспитанникам Урожайнинского детсада к Дню защиты детей вручили подарки

Сапраўднае свята стварылі работнікі ЦБУ №17 ААТ АСБ “Беларусбанк” выхаванцам Ураджайнінскага дзіцячага садка і прысвяцілі яго Дню абароны дзяцей. Напярэдадні ў акцыю “З любоўю да дзяцей” дружна ўключыліся работнікі банка і сабралі грошы, каб набыць мяккія цацкі, кнігі, канцтавары, настольныя развіваючыя гульні, канструктары і г.д. А нядаўна старшыня пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” Людміла Рытвінская арганізавала групу калег і наведаліся з падарункамі ў дзіцячую ўстанову, у якой выхоўваецца 15 хлопчыкаў і дзяўчынак.  Колькі было радасці, шчырых дзіцячых усмешак! Загадчыца дзіцячага садка Вольга Бурак горача дзякавала гасцей за ўвагу і клопат, за радасць, якую падарылі работнікі банка дзецям.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *