Команда Ляховичского лесхоза в межрайонных соревнованиях заняла 2 место

Дырэктар лясгаса Міхаіл Свістун узнагароджвае пераможцу конкурсу Аляксандра Лешыка.

Ляхавіцкі лясгас традыцыйна ўдзельнічае ў прафесійных спаборніцтвах, дзе работнікі дэманструюць свае ўменні і майстэрства.
Па словах намесніка дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Наталлі Адаменка, нядаўна такую магчымасць выкарысталі прадстаўнікі адной з самых цяжкіх, для якой патрабуюцца немалыя фізічныя намаганні, і даволі небяспечных прафесій — вальшчык лесу. На базе Крывошынскага лясніцтва спаборнічалі ў конкурсе «Лесаруб — 2013» 10 вальшчыкаў з 5 каманд лясніцтваў раёна. Яны віртуозна і прафесійна валодаюць бензапілой, дакладна выконваюць заданні конкурсу. Лесарубы мелі магчымасць параўнаць свае ўменні з уменнямі калег.
Лідзіраваў у індывідуальным заліку Аляксандр Лешык з Востраўскага лясніцтва, крыху ўступіў яму Аляксандр Сельмановіч, які працуе там жа. Трэцяе месца ва Уладзіміра Жыжы з Куршынавіцкага лясніцтва.
Паказаўшы лепшыя вынікі ў раёне, 28 мая 3 вальшчыкі з Востраўскага лясніцтва прадставілі лясгас на міжрэгіянальных спаборніцтвах сярод лясгасаў: Ганцавіцкага, Баранавіцкага і нашага раёнаў. Прымалі каманды лепшых Ганцавічы. Спаборніцтва адпавядала праграме сусветнага чэмпіяната лесарубаў. Уменні, настойлівасць і вытрымку праявілі ўдзельнікі пры валцы дрэў з дапамогай бензапілы, у распілоўцы драўніны камбінаваным рэзам, пры абразанні галля, дакладнай распілоўцы і замене ланцуга пілы.
— Кожны з этапаў конкурсу па-свойму цікавы і відовішчны. Для таго, каб дрэва ўпала ў патрэбным напрамку і збіла вызначаны калок, «дрывасекам» даводзіцца мець выдатныя навыкі, — адзначае Наталля Адаменка.
Хуткасць, якасць і дакладнасць пры выкананні практыкаванняў ва ўпартай барацьбе паказаў Аляксандр Лешык, заняўшы ў асабістым заліку 2 месца. У выніку каманда вальшчыкаў Ляхавіцкага лясгаса заняла 2 агульнакаманднае месца, трохі саступіўшы камандзе з Баранавічаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота прадстаўлена  ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *