В «День открытых дверей» в отделении дневного пребывания для инвалидов г.Ляховичи подготовили интересную программу

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў заўсёды рады як новым кліентам, сябрам, так і гасцям, якія жадаюць даведацца, чым тут займаюцца, чым жыве гэта папулярнае і надзвычай запатрабаванае ў маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі месца. Дарэчы, цяпер тут займаецца 24 чалавекі.
У мінулую сераду нямала жадаючых прыйшло на «Дзень адкрытых дзвярэй». Для гасцей падрыхтавалі праграму. Адразу звярнула на сябе ўвагу выстава творчых работ «Незвычайныя звычайныя рэчы». Экспанаты дастойныя ўвагі. Заварожваюць і карціны таленавітага Івана Рашанава.
Як расказала спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення Жанна Прывольнева, кожны імкнуўся зрабіць нешта прыгожае і незвычайнае, каб спадабалася гасцям. Удзельнікі гуртка «Крэатыў» паказалі майстар-клас і выставілі на суд прысутных паштоўку ў тэхніцы «квілінг» (са скручаных лістоў паперы). Спадабалася і прэзентацыя калектыўнай работы «Гейзеры для сябе любімай», выкананай з марской солі, соды і іншых інгрэдыентаў.
Удзельнікі гуртка «Камп’ютарны свет» прадэманстравалі самастойна зробленыя буклеты, а гуртка «Дамаводства» — стравы, прыгатаваныя з яек.
Доўга не змаўкалі апладысменты і пасля таго, як закрылася заслона пасля заканчэння міні-спектакля «Сабака і Ліса» па байцы Івана Крылова. Інсцэніроўка падрыхтавана ўдзельнікамі гуртка «Творчая майстэрня».
Загадчык аддзялення Святлана Несцяровіч расказала пра работу выхаванцаў і кіраўнікоў гурткоў. Валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Усцюшкова спынілася на асноўных фактарах фарміравання здаровага ладу жыцця, а медыцынская сястра Людміла Жук паведаміла, як у аддзяленні займаюцца фізічнай культурай, паляпшаюць і ўмацоўваюць здароўе.
Галіна КАНЬКО.

Фотаздымкі прадстаўлены спецыялістамі аддзялення

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *