Штодзень прадпрыемствы грамадскага харчавання Ляхавіцкага раёна гатуюць паўтысячы абедаў для працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці

У начаўскай сталовай, напрыклад, сёння харчуюцца механізатары, занятыя на касьбе ў СВК «Канюхі», ДП «Нача» і сялянскай гаспадарцы «Даманскае» — як мінімум 150 чалавек. У русінавіцкай сталовай абедаюць працаўнікі мясцовай гаспадаркі — СВК «Ляхавіцкі», а таксама СВК «Тальмінавічы», аграрнага каледжа — амаль 200 чалавек, у тухавіцкай — торфабрыкетчыкі і механізатары, якія займаюцца вывазам тарфакрошкі. 6 повараў заняты прыгатаваннем страў для работнікаў 7 сельгаспрадпрыемстваў раёна.
СВК «Жарабковічы», «Шлях новы», «Востраў-Агра» забяспечваюць абедамі сваіх працаўнікоў самастойна: у спецыяльных кантэйнерах дастаўляюць касцам гарачыя стравы прама на сенажаць, астатнія харчуюцца ў сталовых.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота з сайта http://www.chevy-niva.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *