Ляхавічане вярнуліся са спаборніцтваў прызёрамі

Юнацкія (узрост удзельнікаў не павінен дасягаць 18 гадоў) зборныя каманды Украіны, Беларусі, Турцыі па лёгкай атлетыцы выступілі надоечы ў Данецку. Як і самі спартсмены, турнір малады, мае фармат міжнароднай матчавай сустрэчы. Праводзіцца на розных арэнах як у зімовым, так і летнім варыянтах. Ад сезона да сезона можа мяняцца склад каманд. Нязменна тое, што падобнага кшталту спаборніцтвы з’яўляюцца, звычайна, выдатнай школай, выпрабавальным палігонам, аглядам-конкурсам патэнцыяльнага рэзерву будучага лёгкай атлетыкі краін-удзельніц.
Гучны факт ужо ў тым, што з прыкладна трох з паловай дзясяткаў беларускіх зборнікаў у Данецку, — каля паловы складалі спартсмены Берасцейшчыны, у тым ліку і двое ляхавічан. Зараз навучэнцы абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву Лізавета Кандрацьева і Максім Падзіна вярнуліся са спаборніцтваў прызёрамі: Лізавета — бронзавым у бегу на 3 000 метраў, Максім — сярэбраным у штурханні ядра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *