Адзнака за службу. Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень пагранічніка

На варце межаў краіны кругласутачна нясуць службу пагранічнікі.
28 мая яны адзначаюць  прафесійнае свята.

Пасля заканчэння Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у элітныя войскі ўвальецца і наш зямляк Дзмітрый Юруць. Дзіма – курсант другога курса, але паспеў зарэкамендаваць сябе адказным ваеннаслужачым. «За разумную ініцыятыву, стараннасць і выдатную службу, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў» загадам начальніка інстытута ўзнагароджаны фатаграфіяй ля разгорнутага Баявога Сцяга.
Дарэчы, сярод свайго курса ляхавічанін адзіны быў удастоены такога заахвочвання.
– Канешне, такая адзнака абавязвае і далей трымаць узнятую планку. Лічу, што абараняць Айчыну – ганарова і адказна ва ўсе часы. Ваенным марыў стаць са школы. У інстытуце рыхтуюць сапраўдных мужчын і забяспечваюць ведамі і ўменнямі, з якімі мы будзем дастойна несці службу ў пагранічных войсках, – адзначае Дзмітрый Юруць.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва Дзмітрыя Юруця.