Ляховичи:школьники выполняли задания в районной военизированной игре «Зарница»

28 мая на стадыёне «Колас» чарговы раз прайшла раённая ваенізаваная гульня «Зарніца». Удзел у ёй прынялі 80 вучняў гарадскіх і сельскіх школ, аб’яднаных у 8 каманд. Упартая камандная барацьба ішла падчас асноўных конкурсаў «Аперацыя снайпер», «Старонкі гісторыі Айчыны», «Баявы аркуш», » Агляд строю і песні». Рабяты дэманстравалі не толькі спрыт, хуткасць, трапнасць, вынаходлівасць, зладжанасць, але і эрудыцыю, добрае веданне гісторыі і геаграфіі.
Пераможцам раённай гульні стала дружына СШ № 2, на 2-м і 3-м месцах адпаведна зборныя гімназіі і Конькаўскага ДС-СШ. Пераможцы і прызёры узнагароджаны граматамі і прызамі, падрыхтаванымі аддзелам па справах моладзі райвыканкама, райкамам БРСМ, РАС ДТСААФ.
Каманда СШ № 2 будзе прадстаўляць раён на абласной ваенізаванай гульні «Зарніца», якая ў сярэдзіне чэрвеня пройдзе ў Пружанах. Жадаем нашым юным землякам паспяховага выступлення.
Алег ТРАЦЦЯК,
начальнік аддзела
па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *