1 чэрвеня на Ляхавіччыне адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей

Ад іх непасрэднай і шчырай усмешкі на сэрцы становіцца святлей і цяплей. Цікаўныя вачаняты, якія глядзяць з бясконцым даверам, не дазваляюць крывіць душой. А дзіцячая ўпэўненасць у тым, што мама і тата самыя разумныя, дужыя і прыгожыя, надае дарослым веру ў сябе і сілы зрабіць значна больш, чым раней здавалася магчымым.
Не паспееш азірнуцца — і ўчарашнія малышы зробяць упэўнены крок у самастойнае жыццё, разляцяцца з бацькоўскіх гнёздаў. Таму любіць, песціць, чытаць нанач казкі і запускаць разам паветранага змея, вучыць катацца на веласіпедзе і па-сапраўднаму сябраваць, быць для іх дастойным жыццёвым прыкладам трэба сёння, не адкладваючы гэтыя важныя справы на «крыху пазней».
Дзеці — наша ўсё.
Няхай яны часцей усміхаюцца!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *