Толькі крок да атэстата застаўся ў выпускнікоў Ляхавіччыны

На экзамене — гімназісты.

Не паспеў у школах раёна прагучаць апошні званок, які абвясціў заканчэнне чарговага навучальнага года і распусціў рабят на доўгачаканыя летнія канікулы, як школьныя калідоры зноў напоўніліся дзелавым шумам. У адзінаццаці- і дзевяцікласнікаў пачалася адказная пара — выпускныя школьныя экзамены, якія працягнуцца з 1 па 11 чэрвеня ўключна.
За курс базавай школы, як і ў папярэднія гады, рабяты здаюць экзамены па беларускай і рускай мовах (дыктант), матэматыцы (кантрольная работа) і гісторыі Беларусі (вусна). А вось ў адзінаццацікласнікаў, як паведамілі ў аддзеле адукацыі, сёлета — новаўвядзенне. Упершыню яны здаюць не 3, як раней, а 4 экзамены. Да традыцыйных пераказу па беларускай ці рускай мовах, кантрольнай работы па матэматыцы, экзамену па любым школьным прадмеце на выбар сёлета яшчэ да абавязковай здачы далучыўся і іспыт па замежнай мове (вусна).
Толькі той, хто паспяхова здасць усе экзамены, атрымае атэстат аб базавай ці сярэдняй адукацыі.
А пакуль: ціха! Ідуць экзамены.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *