Спартакіядны тур. Прайшоў турыстычны злёт каманд працоўных калектываў Ляхавіцкага раёна

Маляўнічая апрыёры паляна ў блізкім сумежжы з Курганам Славы ў канцы мінулага тыдня атрымала яшчэ больш яркіх  фарбаў – расправілі крылы турыстычныя палаткі.
Гарадок збудавалі ўдзельнікі раённага турыстычнага злёту каманд працоўных калектываў. Гэта штогадовы збор, і праходзіць ён як адзін з этапаў раённай круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў.
На гэты раз турыстычную суполку сфарміравалі восем каманд, што прадстаўлялі  ААТ «Жарабковічы», райаграсэрвіс, камунгас, лясгас, цэнтральную раённую бальніцу, РАНС, бібліятэчную сістэму, аддзел па адукацыі райвыканкама.
Прайсці роўна ўсю праграму злёту, у якую ўваходзілі як разнастайныя творчага напрамку конкурсныя заданні, так і спартыўна-турыстычныя спаборніцтвы, было вельмі няпроста. Атрымалася неаднолькава, аднак
атрымалася. І гэта ключавое слова!

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.