Гісторыі каля векавога дуба. Рабяты з Падлескага профільнага лагера пабывалі ў Флер’янова

Выхаванцы профільнага лагера » Выратавальнік», які сёлета знаходзіцца на базе Падлескай школы, пабывалі ў Флер’янова. У гістарычнай сядзібе рабят гасцінна сустрэла і правяла з імі пазнавальную экскурсію Ларыса Паўлаўна Траццяк. Дзеці задавалі шмат пытанняў, паспрабавалі свае сілы ў сялянскай працы таго часу, а таксама пазнаёміліся з жыццём паноў. Набраўшыся энергіі ў векавога дуба, рабяты ў цудоўным настроі на веласіпедах адправіліся дадому.
Ларыса ГЛЕБ, педагог- арганізатар Падлескага ВПК.