З узнагародай! Шэраг медыкаў Ляхавіччыны адзначаны ўзнагародамі

За шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка – шэраг медыкаў адзначаны ўзнагародамі.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана медыцынскі статыстык арганізацыйна-метадычнага кабінета Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Вераніка КОКТЫШ.
Падзячным пісьмом раён-нага выканаўчага камітэта – урач-анколаг ЦРБ Уладзіслаў ЦАЛЕВІЧ, медыцынская сястра трансфузіялагічнага кабінета ЦРБ Валянціна АБРАЖЭВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Ліпскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Святлана ДЫДЫШКА, медыцынская сястра агульнай практыкі аддзялення агульнай урачэбнай практыкі паліклінікі Ірына НОВІК, медыцынская сястра прыёмнага аддзялення ЦРБ Людміла МІШКЕВІЧ, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ Аляксандр СЯРГЕЙ.