Матывацыя прафесійнага росту. Пераможцай раённага конкурсу «Педагагічны дэбют» стаў настаўнік СШ №1 г. Ляхавічы

Фота з архіва раённага вучэбна- метадычнага кабінета

У сістэме адукацыі Ляхавіччыны сярод маладых спецыялістаў другога года работы традыцыйна праводзіцца раённы конкурс «Педагагічны дэбют». Сёлета ў такім статусе ў школах і дзіцячых садках раёна было тры чалавекі: настаўнік фізікі і астраноміі СШ № 1 Васілій Лемяшэўскі, педагог-псіхолаг ясляў-сада № 4 Дзмітрый Увараў і педагог-псіхолаг Малагарадзішчанскага ВПК Вераніка Коршун.

На завочны этап конкурсу яны прадставілі канспекты вучэбных заняткаў і электронныя партфоліа. Ад настаўнікаў, якія амаль два гады курыравалі сваіх маладых калег, патрабавалася справаздача аб рабоце з імі.
Вочны этап адбыўся ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На суд журы канкурсанты падрыхтавалі прэзентацыі «Мае першыя крокі ў прафесію».
Васілій Лемяшэўскі да задання падышоў творча. У відэафільме «Мой шлях» ён падзяліўся этапамі свайго прафесійнага станаўлення. У навучальным працэсе малады спецыя-ліст выкарыстоўвае інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і інтэрнэт-рэсурсы.Ініцыятыўны і жыццярадасны, не спыняецца ў творчым пошуку эфектыўных формаў, метадаў і сродкаў навучання. Усё дзеля таго, каб фізіка і астраномія для школьнікаў не былі навукамі закрытымі і незразумелымі.
У прэзентацыі Дзмітрый Увараў прадэманстраваў свае прафесійныя дасягненні і фотамоманты з заняткаў з дашкольнікамі. Педагог-псіхолаг да ўсяго мае яшчэ дыплом магістра агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Лічыць важным пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень і знаходзіць ключыкі разумення да сваіх выхаванцаў. У рабоце стараецца выкарыстоўваць розныя метады і прыёмы, асабліва выдзяляе інфармацыйныя тэхналогіі. Захапляецца філасофіяй, ігрой на электрагітары, катаецца на скейтбордзе. А яшчэ кіруецца прынцыпам: «Не бойцеся расці марудна, бойцеся стаяць на месцы і не расці».
Вераніка Коршун агучыла сваё педагагічнае крэда ў прэзентацыі: «Часцінку сэрца дзецям аддаваць – такая ў псіхолага работа». Прызналася, што работа ёй прыносіць задавальненне. Да заняткаў з дзецьмі падыходзіць вельмі адказна і прадумвае кожны іх элемент і этап. Сярод інтарэсаў –
кнігі, кветкаводства, кулінарыя і ма-ляванне. Але на першым месцы – зносіны з дзецьмі. Дзеля гэтага прафесійна развіваецца і знаёміцца з навукова-метадычнымі распрацоўкамі і дасягненнямі калег. На жаль, Вераніка ў вочным этапе па ўважлівых прычынах не змагла прыняць удзел.
У намінацыі «лепшы малады педа-гагічны работнік» пераможцай журы прызнала настаўніка з СШ № 1
Васілія Лемяшэўскага. Ён ўзнагароджаны дыпломам аддзела па адукацыі райвы-канкама і падарункам ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У намінацыі «лепшы настаўнік маладога педагагічнага работніка» пераможцай названа выхавальнік ясляў-сада № 4 Алена Лаўрэнава. Акрамя дыплома аддзела па адукацыі, ёй уручаны падарунак ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
За творчы падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу Падзякай ад-дзела па адукацыі адзначаны педагог-псіхолаг ясляў-сада № 4 Дзмітрый Увараў і настаўнік фізікі СШ № 1
г. Ляхавічы Таццяна Кузакова.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.