Майстры тарфяных палеткаў. На Ляхавіцкім торфабрыкетным заводзе працуюць прафесіяналы

Генадзій Гутырчык  (на здымку ўверсе) на Ляхавіцкім торфабрыкетным заводзе па праве лічыцца рэкардсменам.
З году ў год вопытны машыніст штабялюючай машыны падчас нарыхтоўчай кампаніі перавыконвае норму  ў разы.

Фота 2. 
Сяргей Гутырчык

Сёлета сезон па здабычы торфу для ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» пачаўся
са спазненнем.
– Май выдаўся халаднейшым і больш дажджлівым, чым звычайна, таму палявыя работы пачалі пазней. Але, тым не менш, графік наганяем. Усё дзякуючы таму, што ў прадпрыемства надзейны парк тэхнікі, а таксама дбайныя і руплівыя працаўнікі – прафесіяналы сваёй справы. Калі і далей усё пойдзе па плане, спадзяёмся, што назапасім неабходную колькасць сыравіны, каб хапіла на перапрацоўку да наступнага сезона, – расказвае дырэктар торфабрыкетнага завода Уладзімір Гунько.

Адпаведна і разлік на рэалізацыю торфабрыкету і іншай прадукцыі важкі. Тычыцца гэта не толькі ўнутранага рынку,
але і продажу ў іншыя краіны. Прычым экспартныя напрамкі пашыраюцца. Так, летась пачалі пастаўляць брыкет ва Украіну, а сёлета ўжо атрымалі заяўку на партыю, якая ў пяць разоў перавышае мінулагодні заказ.
Па-ранейшаму тухавіцкая прадукцыя паедзе ў Літву, Латвію, Эстонію, Польшчу і іншыя краіны блізкага і далёкага  замежжа. Сушонка з торфу ўпершыню адправіцца да спажыўцоў у Расію.
ТБЗ «Ляхавіцкі» трывала трымае марку аднаго з лепшых торфаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. Па стане на  1 чэрвеня, у рэспубліканскім спаборніцтве сярод машыністаў торфаздабываючых машын ёсць і прозвішчы лепшых прадстаўнікоў Тухавіцкага ТБЗ.
Прозвішча Генадзія Гутырчыка заўжды сярод лепшых. Ён неаднойчы біў свае ж рэкорды, у разы перакрываў даведзеныя сезонныя планы па здабычы торфу. Вось і цяпер машыніст штабялюючай машыны на пачатак лета быў першым  сярод калег па цэху ў рэспубліцы і выка-
наў чацвёртую частку сезоннага плана.
Годна гучыць на ўсю краіну і прозвішча Гаўрыльчык. Аляксандр – адзін з лідараў сярод машыністаў, занятых на валкаванні, а яго пляменнік Дзяніс –  на ўборцы.
Майстар-клас на рэспубліканскім узроўні паказвае і фрэзероўшчык торфу Ігар Дабрыян.
На вопытных торфаздабытчыкаў раўняецца моладзь, якая з інтарэсам вучыцца, пераймае навыкі, удасканальваецца ў майстэрстве. Напрыклад, зараз на практыцы знаходзіцца пакуль яшчэ навучэнец Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці Анатолій Церах.
– Працуе Анатолій добра, стараецца. Пасля атрымання дыплома з задавальненнем прымем яго ў калектыў на пастаян-
ную работу. Упэўнены, з такімі адносінамі да працы малады спецыяліст не падвядзе. Галоўнае, каб было жаданне працаваць, – адзначае Уладзімір Гунько.
Усяго другі сезон працуе на прадпрыемстве Сяргей Гутырчык (на здымку 2).
Але і за такі кароткі тэрмін паказвае выдатныя вынікі. У сярэднім за змену здабывае па 220 тон торфу – і гэта план, былі дні, калі выпрацоўка дасягала 435 тон.
І такіх прыкладаў самаадданай працы сярод завадчан нямала.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.