І халодная, і гарачая. Мінулы тыдзень для ляхавічан выдаўся асабліва напружаным: да спякоты далучыліся праблемы з водаправодам

Мінулы тыдзень для ляхавічан выдаўся асабліва напружаным: да спякоты далучыліся праблемы з водаправодам. Напрыканцы тыдня падача вады была адноўлена. Дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі паведаміў:
– Аднавілі падачу і халоднай, і гарачай вады. Прафілактычныя работы на інжынерных сетках вырашылі адкласці на пазнейшы час.
Ляхавіцкая ЖКГ сумесна з ААТ «Баранавічыпрамбурвад» праводзіць абследаванне свідравін для вызначэння прычын зніжэння паступлення вады. Прынята рашэнне прамываць дзве свідравіны, што дазволіць забяспечыць бесперабойную падачу вады. Акрамя таго, запланавана бурэнне яшчэ адной свідравіны.
Галіна КАНЬКО.