С 1 июня по 31 августа на территории Ляховичского района реализуется специальная программа «Мак»

З 1 чэрвеня па 31 жніўня на тэрыторыі горада і раёна рэалізуецца спецыяльная праграма «Мак».
«Агарод запоўніў мак-самасей, за што я павінен плаціць штраф?» — узрушана высвятляе гаспадар прыватнага падвор’я ў супрацоўнікаў міліцыі.

Як бы мак ні трапіў у агарод, ён павінен быць знішчаны, каб гаспадара сядзібы не прыцягнулі да адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 16.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сяўба ці вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў забароненых да вырошчвання раслін, культываванне без той жа мэты гатункаў канапель, маку ці іншых раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. У мінулым годзе да такой адказнасці ў раёне было прыцягнута 12 чалавек (у 2011 годзе — 9).
У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх пракурсораў караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Згодна заканадаўства, асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі і актыўна спрыяе выяўленню падобных злачынстваў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.
Аляксандр ЕРМАКОЎ,
начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *