3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Заўтра Беларусь адзначыць сваё галоўнае свята – Дзень Незалежнасці. 77 гадоў назад сталіца нашай дзяржавы – Мінск – была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў. Дата 3 ліпеня стала для многіх пакаленняў беларусаў сімвалам мужнасці, самаахвярнасці, патрыятызму і адзінства.
Мы памятаем, каму абавязаны сваім мірным сёння.
Мы ведаем і шануем гісторыю.
Мы любім сваю Беларусь!

Паважаныя ляхавічане! Дарагія ветэраны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня – гэта сімвал нацыянальнага адраджэння і адзінства нашай дзяржавы.
У святочны дзень асаблівыя словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мір і святую любоў да Радзімы. Ваш подзвіг – гэта духоўны падмурак, які фарміруе грамадзянскую свядомасць, натхняе на самаадданую працу.
З вялікай любоўю і стараннем мы клапоцімся пра родную зямлю, памятаем сваю гісторыю і культуру, шануем традыцыі. Наша галоўная мэта – мір і згода, дабрабыт і дастатак у кожным доме. Вялікая ўдзячнасць тым, хто самаадданай і доблеснай працай стварае будучыню нашага рэгіёна.
Паважаныя землякі! У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і новых дасягненняў.
Са святам!

Раённы ваканаўчы камітэт.                     Раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Дарагія ветэраны  і ўдзельнікі  Вялікай Айчыннай вайны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў!
У гэты дзень мы ўшаноўваем родную краіну, якую любім і якой ганарымся. Гісторыя нашай Айчыны стваралася пакаленнямі моцных і таленавітых людзей. Іх стваральная праца, перамогі, подзвігі, адкрыцці і поспехі выклікаюць у нас гонар за сваю краіну.
Святкуючы Дзень Незалежнасці, мы аддаём даніну памяці загінулым воінам, дзякуем ветэранам за іх вялікі подзвіг, успамінаем добрым словам пасляваенныя пакаленні, аднавіўшыя краіну з руінаў, выказваем словы ўдзячнасці жыхарам раёна, якія добрасумленнай працай умацоўваюць эканоміку, надзейна забяспечваюць бяспеку краіны.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, бадзёрасці, аптымізму, міру і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць любімай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.