Калектыву рэдакцыі газеты «Ляхавіцкі веснік»

ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
Сардэчна віншуем вас з перамогай у абласным спаборніцтве сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет па выніках 2012 года.
Дыплом пераможцы яшчэ раз падкрэслівае, што ваша газета стала разумным і даверлівым суразмоўцам, з якім можна абмеркаваць самыя актуальныя тэмы. Газетныя старонкі «Ляхавіцкага весніка»— гэта надзейная крыніца інфармацыі пра ўсё, што адбываецца ў горадзе і раёне. Творчы падыход да справы, дынамічны стыль работы, увага да новых ідэй, паважлівае стаўленне да гісторыі вызначаюць ваш калектыў аднадумцаў і прафесіяналаў.
Шчыра жадаем калектыву «Ляхавіцкага весніка» добрага здароўя, дабрабыту, творчай энергіі, новых журналісцкіх знаходак, прафесійных поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.                                      РАЁННЫ САВЕТ   ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *