Ганаровае званне «Чалавек года»

у намінацыі «аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя» – Мікалаю ТАРЛЮКУ, дырэктару ААТ «Нача»;
у намінацыі «прамысловасць, бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі» – Алене ГРЫЦКЕВІЧ, начальніку цэха  СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»;
у намінацыі «архітэктура, будаўніцтва, жыллёва-камунальная і дарож-
ная гаспадарка, транспарт і сувязь» – Таццяне ШЧУКА, галоўнаму бухгалтару КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»;
у намінацыі «ахова здароўя» – Арцёму КАБУШКУ, урачу-інфекцыяністу, загадчыку інфекцыйнага аддзялення УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ»;
у намінацыі «адукацыя, фізічная культура, спорт і турызм» – Людміле ЮНІК,  дырэктару ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы»;
у намінацыі «культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне, сродкі масавай інфармацыі, грамадская дзейнасць» – Вользе ПЛЯШЭВІЧ, дырэктару ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная  сістэма»;
у намінацыі «занятасць, сацыяльная абарона насельніцтва» –  Людміле ІГНАТОВІЧ, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага ТЦСАН;
у намінацыі «фінансы, банкаўская дзейнасць, малы і сярэдні бізнес» – Рыце ПРАКУДА, загадчыцы сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБП № 117  ААТ «ААБ Беларусбанк»;
у намінацыі «закон і парадак, грамадская бяспека, мясцовае кіраванне і самакіраванне» – Віталію ДАБРАЧЫНСКАМУ, начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама.