Пейнтбол для актыўных. Члены БРСМ выбіраюць актыўны варыянт адпачынку

Для самых актыўных членаў БРСМ – і актыўны варыянт адпачынку. На календары чэрвень, а значыць, канікулы ў каляджан пачынаюцца, хтосьці ўжо з дыпломам на руках будзе пачынаць працоўную біяграфію, а хтосьці яшчэ адпачне на канікулах перад пачаткам восеньскага вучэбнага семестра.

Каб гэта гарачая пара рабятам запомнілася, тым, хто прымаў актыўны ўдзел у акцыях, форумах, злётах, дыялогах, дыскусіях, райкам БРСМ арганізаваў пейнтбол.

11 хлопчыкаў і дзяўчынак напярэдадні Дня Незалежнасці пару гадзін правялі весела, бадзёра, запамінальна. Няхай з такіх эмоцый пачнецца адпачынак, няхай дадому каляджане раз’язджаюцца з класнымі ўспамінамі і сотнямі сэлфі ў смартфоне. Падарунак ад райкама БРСМ рабятам даспадобы: актыўна жывём – актыўна адпачываем.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.