В Ляховичском районе утонул пенсионер

Фота БЕЛТА

5 ліпеня ў 23 гадзіны на мяжы Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў, паміж вёскамі Літва і Лаўрынавічы ў мелыярацыйным канале знойдзена цела мужчыны.

Устаноўлена, што жыхар Ляхавіцкага раёна 1952 г.н. на веласіпедзе раніцай адправіўся ў лес па ягады. Мужчына спыніўся каля мелыярацыйнага канала. Верагодна, адчуў сябе дрэнна і ўпаў у ваду. Па папярэдніх даных, прычынай смерці стала ўтапленне. РАСК праводзіць праверку.
Асвод нагадвае, што ў сонечныя спякотныя дні з сабой абавязкова трэба мець пітную воду. А вось пры дрэнным самаадчуванні лепш ад вадных акваторый трымацца на адлегласці – вадаёмы ці рэчкі могуць стаць месцам небяспекі.
Віктар ПРЫХАЧ, старшыня раённага савета Асвода.