В Ляховичском районе мотоцикл столкнулся с автомобилем


8 ліпеня каля 23 гадзін на 10-кіламетры аўтадарогі Баранавічы –Ляхавічы (каля вёскі Літва) адбылося ДТЗ.
Папярэдне ўстаноўлена, што жыхар раёна рухаўся на матацыкле “Кавасакі” ў спадарожным напрамку з аўтамабілем “Рэно” і ўчыніў сутыкненне з ім.
Матацыкліст з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя г. Баранавічы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, назначана экспертыза.

Вадзіцель «рэно» — баранавічанін 1983 г.н.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.