Выбрана кіраўніцтва раённага Савета

Адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання, на парадку дня якой разглядаліся кадравыя пытанні. Пасля ўтварэння і зацвярджэння мандатнай камісіі, якая прызнала паўнамоцтвы ўсіх 38 дэпутатаў, адбыліся выбары старшыні раённага Савета.
У выніку тайнага галасавання старшынёй раённага Савета дэпутатаў выбраны Яўгеній Юрлевіч, за якога ўсе прысутныя дэпутаты прагаласавалі аднагалосна.
Намеснікам старшыні выбраны дэпутат Вячаслаў Сельмановіч — дырэктар Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.
На сесіі з ліку дэпутатаў утвораны пастаянныя камісіі, абраны кіраўнікі.
Мандатная камісія і па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання: старшыня Вольга Кучэйка, намеснік — Леанід Калбаса, члены камісіі — Галіна Якубец, Аляксандр Бурбіцкі (дэпутат па Першамайскай выбарчай акрузе № 12), Ігар Гусак, Валерый Равінскі.
Камісія па сацыяльна-эканамічным развіцці і пытаннях бюджэту: старшыня — Вячаслаў Жукоўскі, члены камісіі — Ірына Маляр, Ніна Прыхач, Анатолій Жабік, Уладзімір Усцюшкоў, Анатолій Лукашэвіч, Аляксандр Гатоўчыц.
Камісія па законнасці, захаванні правоў і свабод грамадзян: старшыня — Дзіна Дуброўка, члены камісіі — Генадзій Сакуць, Віктар Курловіч, Святлана Юрлевіч, Уладзімір Тадра, Сяргей Юшкевіч, Вячаслаў Кулак, Міхаіл Свістун.
Камісія па харчовых і аграрных пытаннях, па экалогіі і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў: старшыня — Аляксандр Вітко, члены камісіі — Уладзімір Варвашэвіч, Уладзімір Брэль, Уладзімір Пятроўскі, Мікалай Тарлюк, Аркадзій Сакун, Васілій Чубаў, Віталій Ціханаў.
Камісія па справах моладзі, пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны грамадзян: старшыня — Ванда Прусевіч, члены камісіі — Віктар Юдзіцкі, Ніна Расоха, Аляксандр Бурбіцкі (дэпутат па Задворскай выбарчай акрузе № 30), Васілій Іваноў, Людміла Ланкуць, Алег Траццяк. Утвораны новы састаў прэзідыума райсавета ў скла-дзе Яўгенія Юрлевіча, Вячаслава Сельмановіча, Дзіны Дуброўка, Ванды Прусевіч, Аляксандра Вітко, Вольгі Кучэйка, Вячаслава Жукоўскага.
У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук, які павіншаваў новаабраных дэпутатаў і пажадаў плённай работы на карысць раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *