Хлебны рахунак аб’яўляецца адкрытым. Жніво-2021 афіцыйна стартавала і на Ляхавіччыне

За бортам камбайна плюс 32. Ледзь чутны ветрык кранае спелую збажыну. Яшчэ колькі хвілін – і азімы ячмень ляжа пад жняярку КЗСа, залатым ручаём пацячэ ў кузава МАЗа-перавозчыка…
У мінулы чацвер тройка камбайнаў ААТ «Нача» дала старт уборцы каласавых на Ляхавіччыне:  старшы камбайнер Эдуард Чалядка (на здымку) – у ліку тых, хто сёлета першым у раёне выйшаў на жніво. Яно, дарэчы, для механізатара 25-е, можна сказаць, – хлебны юбілей.
Працуе сумленна, заўзята, ад душы. Менавіта Эдуард Чалядка летась намалаціў першую тысячу тон збожжа ў раённы каравай. Ёсць шанц пазмагацца за такі шаноўны хлебаробскі тытул і сёлета. Праўда, давядзецца няпроста: многія калегі па жніўным цэху – сапраўдныя майстры сваёй справы.


Пару дзён – і ляхавіцкія хлебаробы, у тым ліку начаўскія, разлічацца
з ячменнымі палеткамі. Пакуль жа на іх, а таксама палях з азімай свірэпіцай у гаспадарках раёна працуе ўборачная тэхніка.

Святлана СТЫКУЦЬ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.