Хто ў лічбавай чарзе?

У другую нядзелю ліпеня прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне.

Выкананне даходнай часткі бюджэту – асноўная задача падатковых органаў Беларусі, якія летась адзначылі 30-годдзе. Электронны дакументазварот і лічбавая чарга, якую можна заняць у інтэрнэце, – рэальнасць для падат-кавікоў. Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам не трэба шмат часу траціць на правядзенне аперацый – усё можна зрабіць анлайн і аператыўна. Хутка такія магчымасці з’явяцца і ў фізічных асоб.
– Для ажыццяўлення нашымі кліентамі падатковых аперацый стараемся ствараць максімальна камфортныя ўмовы. Па стане на 1 ліпеня ў Ляхавіцкім раёне 572 суб’екты гаспадарання –  86 працэнтаў ад агульнай колькасці –  замест наведвання кабінетаў падаткавікоў аддаюць перавагу аддаленаму доступу ў інтэрнэт, – падкрэслівае намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення Валянціна Варанчак.
Для паляпшэння якасці абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў і ўзаемадзеяння з падатковымі органамі створаны шэраг сэрвісаў, якія дазваляюць прадастаўляць дэкларацыі і справаздачнасць у электронным выглядзе, падаваць заяву на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, атрымліваць звесткі для зверкі разлікаў з бюджэтам, іншае. Дарэчы, асабісты кабінет падаткаплацельшчыка для фізічных асоб – гэта і актуальная інфармацыя пра налічаныя і выплачаныя сумы падатковых плацяжоў, наяўнасць пераплаты, запазычанасці перад бюджэтам. У раёне да асабістага кабінета фізічных асоб маюць доступ больш за 2000 чалавек.
Зараз асаблівая ўвага – тран-спартнаму падатку. Транспарт-ныя сродкі, якія па стане на  1 ліпеня зарэгістраваны за фізіч-нымі асобамі і арганізацыямі, можна паглядзець у асабістым кабінеце. Каб паведамленне ад падаткавікоў не стала сюрпрызам, лепш загадзя паглядзець, якое аўто зарэгістравана за аўтаўладальнікам. Пароль і лагін да асабістага кабінета выдадуць у інспекцыі, куды неабходна звярнуцца з пашпартам. Сёлета ж фізічныя асобы, якія не атрымалі па стане на 1 студзеня ва ўстаноўленым парадку дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, абавязаны выплаціць не пазней за 15 снежня авансавы плацеж у памеры адной базавай велічыні. Паведамленне на такія плацяжы будзе накіравана падатковымі органамі не пазней за 1 лістапада.
На тэрыторыі раёна па стане на  1 ліпеня зарэгістраваны 792 суб’екты гаспадарання, з якіх 358 – юрыдычныя асобы і 434 – індывідуальныя прад-прымальнікі. Доля суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў даходах бюджэту – 30,5 працэнта. Усяго ў кансалідаваны бюджэт раёна ў першым паўгоддзі паступіла больш за 16116 тысяч рублёў.
Ад плацяжоў у бюджэт залежыць сацыяльная абароненасць пенсія-нераў, дзяцей і многіх іншых катэгорый грамадзян, якасць адукацыі і медыцыны. А галоўная крыніца папаўнення бюджэту – менавіта падаткі. Супрацоўнікі ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне на варце таго, каб падаткі збіраліся ў поўным памеры і ў вызначаны тэрмін.
Пра сваіх падначаленых Валянціна Варанчак гаворыць як пра прафесіяналаў, якія адказна і скрупулёзна падыходзяць да выканання пастаўленых задач.
Для Валянціны Варанчак інспекцыя –  першае і адзінае месца працы, дзе з амаль трох дзесяцігоддзяў яна чатыры гады на чале калектыву. Высокі прафесіяналізм і адданасць справе адрозніваюць намесніка начальніка ўпраўлення Галіну Бушыла, галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара Аксану Смаршчок і вядучага рэферэнта Алену Дзядзечкіну. Дарэчы, Алена Дзядзечкіна за шматгадовую добра-сумленную працу і дасягнутыя паказчыкі да свята ўзнагароджана Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Баранавіцкім раёне.
У дружнай і нераўнадушнай камандзе мясцовых падаткавікоў і галоўны дзяржінспектар Юлія Беляновіч, старшы дзяржінспектар Святлана Гіль, рэферэнт упраўлення Вольга Сімончык – спецыялісты граматныя і патрабавальныя.
Напярэдадні прафесійнага свята калектыў інспекцыі выказвае шчырую ўдзячнасць сваім ветэранам – тым, хто не адно дзесяцігоддзе з гонарам нёс званне падаткавіка, садзейнічаў фарміраванню падатковай сістэмы, назапашваў вопыт і традыцыі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.