Сардэчныя віншаванні з заканчэннем школы — нашым дарагім выпускнікам!

Гэта знакавая падзея ў вашым жыцці. Мы ўпэўнены, у дарослым жыцці вы захаваеце ўсё добрае і светлае, што далі вам бацькі і настаўнікі.
Вы маладыя, поўныя сілы, энергіі, вялікіх планаў на будучыню. Няхай веды, атрыманыя ў школе, дапамогуць дабіцца пастаўленых мэтаў і ажыццявіць намечанае. Ніколі не спыняйцеся на дасягнутым — імкніцеся стаць лепшымі!
Многія з вас ужо выбралі свой шлях. Вельмі хочацца, каб гэты выбар аказаўся правільным. Заўсёды памятайце: нашаму раёну патрэбны граматныя спецыялісты, якія, займаючыся любімай справай, дапамогуць роднаму краю паспяхова развівацца. На вас ускладзены вялікія надзеі, таму іменна вам вяршыць будучыню нашай Радзімы.
Шчыра жадаем вам здароўя, дабрабыту, аптымізму і поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.                                      РАЁННЫ САВЕТ   ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *