Яшчэ адзін крок да даўгалецця. Каманда аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН г. Ляхавічы на абласным свяце заваявала дыплом III ступені

Каманда аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН на абласным спартыўным свяце  «Крок да даўгалецця» заваявала дыплом III ступені. І гэта выдатны вынік сярод 24 каманд, якія з’ехаліся з Брэстчыны і Мінскай вобласці на лыжаролерную трасу каля вёскі Казлякевічы Баранавіцкага раёна.

Нашы землякі паважанага ўзросту паказалі сябе дружнай і энергічнай «Бандай» – так яны назвалі сваю каманду. Спрытна перадавалі мяч над галавой, трапна кідалі яго ў абруч і вызначалі ў дартсе лепшага снайпера… Выкананне заданняў спартыўнай эстафеты не выклікала складанасцяў – вядуць актыўны лад жыцця і практыкуюць фізразмінку, а яшчэ арганізоўваюць велапаходы і турзлёты.
– «Крок да даўгалецця» –  свята, якое дазваляе зарадзіцца пазітывам і пацвярджае, што ўзрост не паказчык для зыходу з дыстанцыі. Вельмі спадабалася атмасфера весялосці і спартыўнага запалу. І нават стомленасці не адчулі, – адзінагалосныя ў сваіх уражаннях удзельнікі ляхавіцкай каманды.
За паспяховае выступленне нашы спартсмены атрымалі  шмат віншаванняў і цудоўныя падарункі.

Кацярына ЖУКОЎСКАЯ,  загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян  пажылога ўзросту ТЦСАН.