На Ляховичском льнозаводе условно горела шоха- на предприятии прошли пожарные учения

З мэтай праверкі дзеянняў дзяжурнага персанала пры ўзнікненні пажару выратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на Ляхавіцкім льнозаводзе. Чарговы раз вогнеборцы адпрацавалі небяспечны сцэнарый развіцця надзвычайнай сітуацыі ў памяшканні з вялікай колькасцю людзей.


Па тактычнай задуме вучэнняў, загарэлася другая секцыя шохі №3, а там захоўваецца да 1000 тон льнотрасты. З улікам накірунку ветру і фронту пажару, склалася пагроза ўзгарання ў суседніх секцыях і шохах.
Ліквідавалі надзвычайную сітуацыю пажарная дружына прадпрыемства і падраздзяленні РАНС. На месцы здарэння створаны аператыўны штаб і арганізаваны два баявых участка, перад якімі стаяла задача тушэння ўмоўнага пажару і ахалоджанне будаўнічых канструкцый шохі.
Падчас вучэнняў не толькі праведзена праверка гатоўнасці пажарнай каманды льнозавода, але і аварыйна-выратавальных службаў раёна.
Намеснік начальніка РАНС Сяргей Мухарэўскі падвёў вынікі і ацаніў работу і зладжанасць задзейнічаных у трэніроўцы службаў.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.