Матацыкліст у дарожным руху. 15 ліпеня стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту

Выкарыстана ілюстрацыя

15 ліпеня стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту, якая фінішуе 26 ліпеня.
На Брэстчыне з пачатку года зарэгістравана 21 дарожнае здарэнне з удзелам матацыклістаў, у якіх тры чалавекі загінулі і 19 атрымалі траўмы. У Ляхавіцкім сёлета адбылося тры такія ДТЗ , тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Адзін з вадзіцеляў быў нецвярозым і не меў права на кіраванне матацыклам.
Па апошнім ДТЗ, якое здарылася недалёка ад вёскі Літва, зараз праводзіцца праверка, а матацыкліст знаходзіцца ў бальніцы. Усе аварыі адбыліся па віне аматараў жалезных двухколавых транспартных сродкаў.
Факты пацвярджаюць, што прычынай трагедый часта становяцца няўважлівасць і ліхацтва вадзіцеляў мотатранспарту.
Падчас прафілактычнай акцыі з мэтай папярэджання і выяўлення парушэнняў ПДР супрацоўнікі АДАІ РАУС будуць дзяжурыць на аўтадарогах, выступяць у працоўных калектывах, сутрэнуцца і правядуць з уладальнікамі мотатранспарту сумесныя ацыі.
У цэнтры ўвагі – культура кіравання, бяспечны ўдзел у дарожным руху і бездакорнае выкананне ПДР.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.