Марафет ад КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» прадаўжаецца

Якое прадпрыемства ці ўстанова не марыць выглядаць на ўсе 100 працэнтаў на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2013»! Не дарма ж гаворыцца, што па адзенні сустракаюць. Гэтымі днямі «наводзіць марафет» мясцовы камунгас. Як расказаў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр Мядзвецкі, уласныя сродкі прадпрыемства пайшлі на рамонт і рэканструкцыю адміністрацыйнага будынка камунгаса: на абнаўленне фасада, замену вокнаў, даха. Таксама будуць выкананы рамонтныя работы ўнутры будынка.
Гэта не адзіны аб’ект, які нашы камунальнікі прэзентуюць да абласнога свята. Літаральна праз тыдзень да здачы ў эксплуатацыю будзе поўнасцю гатовы двор дома № 26 па вуліцы Леніна ў райцэнтры. Акрамя ўсяго неабходнага для дзіцячай пляцоўкі, тут з’явяцца лаўкі для адпачынку, стойкі для выбівання дываноў і многае іншае для зручнасці жыльцоў.
А як жа без камунгаса азеляненне і ўпрыгожванне горада! Стала добрай традыцыяй, што, пачынаючы з вясны і да позняй восені, камунгасаўцы радуюць і гараджан, і гасцей горада альпійскімі горкамі, кветкавымі кампазіцыямі. Сёлета, нягледзячы на тое, што навокал рамонт, азеляненне не адмяняецца. Спачатку кветкі ўпрыгожылі рэканструяваную плошчу Перамогі. А ўчора раніцай многія звярнулі ўвагу на тое, як пяшчотна расцвілі клумбы на плошчы Леніна. Тут жа з’явіліся маладзенькія туі, што ўпрыгожылі цэнтр горада. І гэта толькі пачатак. Марафет ад камунгаса прадаўжаецца…

Галіна КАНЬКО.

Фота Святланы БЕЛЬМАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *