Маланка хуліганіла. На Ляхавіччыне гэта прыродная з’ява стала прычынай збою электрычнага напружання

Суботні вечар падарыў доўгачаканы дождж. У Ляхавічах ён спакойна прайшоўся па вуліцах і прынёс летнюю свежасць. У некаторых жа населеных пунктах раёна ападкі суправаджаліся маланкай, якая стала прычынай збою электрычнага напружання.

– У вёсках Нетчын, Крывошын і Шчэрбава з вечара мінулай суботы зафіксаваны парушэнні электразабеспячэння. Супрацоўнікі раёна электрычных сетак ноччу стабілізавалі электранапружанне
ў Шчэрбаве і часткова ў Крывошыне. Кропкавыя перабоі адзначаліся і ў іншых вёсках і аграгарадках. На наступны дзень да 12 гадзін электразабеспячэнне ў раёне было цалкам адноўлена.  Наогул, нашы супрацоўнікі працавалі ў звычайным рэжыме. За выхадныя паступіў дзясятак аварыйных заявак. І гэта не больш, чым паступае ў звычайныя дні, – адзначае галоўны інжынер Ляхавіцкага РЭС Сяргей Фінюцін.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.