У КДК звяртаюцца радзей

У КДК Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі 2021 года паступіў 301 зварот, што менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на дзевяць працэнтаў (на 29 зваротаў).

Нязначна зменшылася ў мінулым перыядзе колькасць вусных зваротаў грамадзян да кіраўніцтва і службовых асоб Камітэта, якія паступілі ў ходзе асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні прамых тэлефонных ліній (147 зваротаў).

Традыцыйна ў Камітэт найбольшая колькасць зваротаў грамадзян паступіла ад жыхароў Брэста, Баранавічаў, Пінска, Лунінецкага, Кобрынскага, Пінскага, Брэсцкага і Пружанскага раёнаў.

Прыярытэтнымі для жыхароў вобласці былі пытанні, якія тычацца дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавых тэм і добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, парушэнняў у рабоце кіраўнікоў арганізацый, дзейнасці органаў выканаўчай улады, якія склалі 82 працэнты ад агульнай колькасці зваротаў.

Адзначаем павелічэнне ў мінулым перыядзе 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года колькасці зваротаў, якія тычацца пытанняў працы і заработнай платы. Пры гэтым вынікі разгляду асобных зваротаў сведчылі пра парушэнні заканадаўства ў данай сферы.

Актуальнай была тэма ў зваротах жыхароў вобласці, якая тычылася дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый. Пры гэтым у асобных выпадках пытанні заяўнікаў вырашаліся толькі пасля ўмяшання Камітэта.

Абгрунтаванымі прызнаны і доказы заяўнікаў аб парушэннях у дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі ў галіне пасажырскіх перавозак. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены факты ажыццяўлення дзейнасці асобнымі прадпрымальнікамі без праходжання абавязковага перадрэйсавага медыцынскага агляду, невыканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў перад выездам на лінію, а таксама парушэння парадку прыёму сродкаў плацяжоў пры аказанні паслуг, за што вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. У адрас суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці накіраваны адпаведныя рэкамендацыі (прадпісанні) аб ухіленні выяўленых парушэнняў, разглядаецца пытанне аб пачатку адміністрацыйнага працэсу.

Колькасць зваротаў, якія тычацца дзейнасці органаў выканаўчай улады, зменшылася ўдвая, разам з тым вынікі праводзімых Камітэтам кантрольных мерапрыемстваў па-ранейшаму сведчаць пра недастатковасць прымаемых выканаўчымі і распарадчымі органамі мер у рамках ажыццяўляемай работы па разгляду зваротаў грамадзян і дэбюракратызацыі дзяржапарата.

У ходзе разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, якія паступілі і знаходзяцца на кантролі ў Камітэце, а таксама пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем заканадаўства аб зваротах у першым паўгоддзі 2021 года праведзены дзевяць праверачных мерапрыемстваў. Па выніках разгляду зваротаў адна юрыдычная і чатыры фізічныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды на агульную суму 68,9 тысячы рублёў, 11 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, адзін вызвалены ад займаемай пасады.

КДК Брэсцкай вобласці.