Знойдзена і абясшкоджана! У Ляхавіцкім раёне знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны

Днём 28 ліпеня ў РАУС патэлефанавала начальнік участка ААТ «Шлях новы» і паведаміла, што каля малочнатаварнай фермы ў вёсцы Літве знаходзіцца прадмет, знешне падобны на боепрыпас. Да прыезду групы размініравання вайсковай часці 7404 г. Баранавічы, каля месца знаходкі быў выстаўлены пост у складзе супрацоўнікаў міліцыі. 

Устаноўлена, што ржавы металічны прадмет з’яўляецца 75-міліметровым артылерыйскім снарадам часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечная знаходка была знішчана вайскоўцамі.

Мікалай СМАРШЧОК, намеснік начальніка РАУС.