Летняя Акадэмія трубы адбудзецца у касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна

З 3 па 8 жніўня ў касцёле Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы будзе працаваць летняя Акадэмія трубы.
Праграма:
Заняткі
4–7 жніўня
10.00– 13.00 – агульныя заняткі;
15.00– 17.45 – індывідуальныя заняткі з арганам і клавесінам.

Канцэрты
5 жніўня, чацвер, 19.00.
Канцэрт Калінікі Мядзведзевай (арган).
7 жніўня, субота, 19.00
Канцэрт Аляксандра Ахрэмкі і Калінікі Мядзведзевай (труба, арган, клавесін).
8 жніўня, нядзеля, 13.30
Заключны канцэрт удзельнікаў акадэміі ў двух аддзяленнях (трубы, арган, два клавесіны).

У перапынку – мядовы кірмаш.

Уваход на ўсе канцэрты свабодны.