Праз мэсэнджар у кошык дабрыні. У Ляхавіцкім раёне стартавала дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам»

Днямі ў раёне стартавала дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам».

Традыцыйны марафон, які дапамагае прыкласці сваю руку да агульнай міласэрнасці і дабрыні, узначальваюць раённая арганізацыя БСЖ і райкам БРСМ. Далучыцца так проста. Сёння скрынкі для збору ўсяго неабходнага для вучобы знаходзяцца ў магазінах «Этаж» (у ралеце з канцтаварамі) і «Дзіцячы свет «Аліса». Да 20 жніўня можна папоўніць скарбонкі ручкамі, алоўкамі, фламастарамі, сшыткамі і іншымі карыснасцямі. Галоўнае, не заставацца раўнадушнымі. Няхай гэта дабрачынная навіна, як пісьмы шчасця, разляціцца па мэсэнджарах землякоў, і дабрыні стане яшчэ больш. Рассылкі, лайкі, рэпосты – гэта толькі вітаецца.

Вольга БУРАК, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын».