Паважаныя работнікі аховы здароўя Ляхавіччыны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам. Калі ёсць на зямлі вечныя прафесіі, то іменна да такіх адносіцца медыцынская. Урачам і медсёстрам, фельчарам, малодшаму медыцынскаму персаналу людзі давяраюць самае каштоўнае — здароўе сваё і сваіх блізкіх.
Медыкі працуюць і ў выхадныя, і ў святы, прыходзяць на дапамогу ў любы час. Людзі ў белых халатах робяць цуды, дапамагаюць пацыентам умацоўваць і паляпшаць здароўе, вяртаюць ім жыццё. І за гэта — вялікая шчырая ўдзячнасць усім вам.
Упэўнены, што ў нашым раёне будзе і далей весціся работа па ўкараненні новых, даступных для шырокіх слаёў насельніцтва метадаў па прафілактыцы і лячэнні захворванняў, паляпшацца ўзровень медыцынскага абслугоўвання.
Здароўя вам і вашым сем’ям, аптымізму, поспехаў у рабоце. Няхай будзе ў вас больш шчырых і ўдзячных усмешак пацыентаў!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                       РАЁННЫ САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *