Не пакідайце дзяцей адных . Адна з прычын траўмавання дзяцей — пакіданне іх без нагляду

Адказнасць бацькоў за дзяцей абумоўлена абавязкам выхоўваць сваіх сыноў і дачок,клапаціцца пра іх фізічнае і псіхічнае здароўе, маральнае развіццё.

Улетку, калі ў дзяцей з’яўляецца больш вольнага часу, якіяны праводзяць на вуліцы, часам паблізу вадаёмаў без нагляду бацькоў, узрастаерызыка траўмавання і гібелі непаўналетніх. Таму задача дарослых не толькі аберагацьі абараняць дзіця, але і падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі і небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі, навучыць правільнаму, бяспечнаму абыходжанню з патэнцыяльнымі крыніцамі небяспекі для яго жыцця і здароўя.

Цікаўнасць дашкольнікаў, абмежаванасць каардынацыі іх рухаў,несфарміраванасць пэўных навыкаў і пачуцця небяспекі ў спалучэнні з адсутнасцю ўвагі дарослых могуць прывесці да апёкаў ад гарачых прадметаў і вадкасцяў, парэзаў пакінутымі ў межах дасягальнасці прадметамі, падзення з мэблі і вокнаў, удушша ад дробных прадметаў, што трапілі ў дыхальныя шляхі, атручвання бытавыміх і мічнымі рэчывамі, паражэння электратокам.

Аналіз прычын траўмавання дзяцей сёлета на тэрыторыі раёна сведчыць: практычна ва ўсіх выпадках малыя былі пакінуты бацькамі ці іншымі асобамі без нагляду.

Напрыклад, 8 ліпеня траўмавана дзіця 2021 года нараджэння– выпала з пакінутай без нагляду каляскі на выкладзеную пліткай тратуарную дарожку. Маці адлучылася, не зафіксаваўшы каляску, якая пакацілася, трапіла колам у сцёкавы жолаб і нахілілася…

У выніку перакульвання на сябе кубка з гарачай кавай 13 чэрвеня тэрмічныя апёкі перадплечча атрымаў аднагадовы хлопчык…

Застаўшыся ненадоўга без увагі маці, 16 ліпеня непаўналетні 2020 года нараджэння ўзяў са стала бутэльку з антысептыкам і частку яго выліў сабе на твар. Вынік – хімічны апёк рагавіцы і кан’юнктывы.

У статыстыцы дзіцячых траўмаў ўсё часцей сярод прычын –падзенні з акна. 26 ліпеня ў выніку выпадзення з акна загінула дзіця 2019 года нараджэння. У той час, пакуль маці гатавала на кухні ежу, дзеці гулялі ў пакоі. Застаўшыся без нагляду дарослых, хлопчык пры дапамозе стула залез на падаконнік, абаперся на маскітную сетку і выпаў з акна трэцяга паверха…

Застаецца актуальнай праблема дзіцячага свавольства з агнём, што можа пацягнуць траўмаванне і гібель дзяцей на пажары.

Напрыклад, у сувязі з адсутнасцю належнага кантролю з боку бацькоў за вольным часам дзяцей, малыя выкарыстоўвалі для гульняў сцірту саломы, размешчаную ў полі ў накірунку вёскі Грушаўка. 11 красавіка ў выніку дзіцячага свавольства з запалкамі сцірта поўнасцю згарэла. Дзеці на пажары, нашчасце, не пацярпелі.

Бацькі абавязаны папярэджваць магчымыя рызыкі і абараняць ад іх дзяцей. Незалежна ад узросту, дзіця нельга пакідаць адно без нагляду, знезнаёмымі і малазнаёмымі людзьмі на вуліцы і дома. Нельга адпускаць дзяцей гуляць адных да вадаёмаў, у закінутыя будынкі і збудаванні.

Неабходна сістэматычна вучыць дзяцей асновам прафілактыкі траўматызму, фарміраваць у іх навыкі забеспячэння асабістай бяспекі,кантраляваць дзіцячы вольны час, пастаянна быць у курсе, дзе і з кімзнаходзіцца дзіця.

Захаванне элементарных правілаў бяспекі і навучанне гэтаму ж сваіх дзяцей дапаможа пазбегнуць трагедыі.      

Пракуратура Ляхавіцкага раёна.