Да вас едзе прафсаюз. Удзельнікі жніва атрымалі падарункі ад раённага прафсаюза работнікаў АПК

Прафсаюзы, канешне, могуць і павінны выступаць у ролі добрага і справядлівага рэвізора. Напрыклад, адсочваць сітуацыю з выкананнем на «падведамасных тэрыторыях» нарматываў і патрабаванняў аховы працы. Але гэта не тэма, пра якую сёння хочацца расказаць.

Кіраўнік ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш (злева)
з працаўнікамі гаспадаркі.

Зімой – жывёлагадоўчыя фермы. Вясна, лета і восень – сельскагаспадарчыя палеткі. Сяўба, уборка і бліжэй да фінішу сельскагаспадарчага го-да зноў сяўба. Усюды працуюць спецыялісты-аграрыі, якіх заўсёды і, як правіла, у іх найбольш напружаныя моманты імкнуцца падтрымаць галіновыя прафесійныя саюзы. Віншавальным вобразам, добрым словам, важкасць якога звычайна падмацоўваецца каштоўным падарункам.

Аляксей Станіславовіч і Андрэй Гудзіноўскі.

Асноўны клопат сённяшняга – жніво, і відавочна, што пад віншавальна-прызавую «раздачу» раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК трапілі тыя, хто ў полі, – заслужылі прафсаюзную падзяку і ўсе вызначаныя да яе бонусы сваёй работай на сельс-кагаспадарчай ніве. І не прынцыпова, на які з сельс-кагаспадарчых палеткаў ці аб’ектаў яна – работа – распаўсюджваецца. Усюды запатрабавана шчырае імкненне быць выні-ковым у выкананні даручанага табе «падраду», адказным прафесіяна-лам, дысцыплінаваным работнікам, умелым арганізатарам свайго працоўнага і не толькі часу. І гэта далёка не ўвесь спектр якасцяў і характарыстык чалавека, хлебароба-асобы, на якім трымаецца сельскагаспадарчая ніва ў яе самым шырокім, простым, але і глыбока філасофскім разуменні гэтага слова.

Віктар Брэчка і Аляксандр Палівода – у цэнтры фота
і ўвагі прафсаюза.

Усё з пералічанага яны прадэманстравалі найлепшым чынам, з дапамогай сяброў-калег, аднак на асабістым прыкладзе: механізатары з ільнонасенстанцыі Анд-рэй Гудзіноўскі і Аляксей Станіславовіч, з ільнозавода – Аляксандр Сахон і Аляксандр Цэменя, камбайнеры з СВК «Ляхавіцкі» Віктар Брэчка і Аляксандр Палівода, з ААТ «Шлях новы» – Юрый Бубен і Ягор Бубен, з ААТ «Нача» – Раман Голя, вадзіцель «Шляху новага» Уладзімір Пабягайла, механік гэтай жа гаспадаркі Юрый Фаміных, загадчык склада з «Начы» Марыя Янушкевіч. Усім ім ад усяго сэрца і ад усяго раённага прафсаюза работнікаў АПК – шчырая падзяка за працу.

Аляксандр Сахон.
Раман Голя.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.