«Вялікая размова» пра галоўнае. Моцная аргументацыя

“Вялікую размову з Прэзідэнтам” сёння абмяркоўваюць у кожным сегменце інфармацыйнага медыяполя краіны і не толькі – гэта значыць,кранальныя словы, смелыя заявы, адкрытыя і вычарпальныя адказы Аляксандра Лукашэнкі на пытанні, як гаворыцца, з павышанай складанасцю не пакінулі абыякавымі аўдыторыю, якая, не залежна ад тэхналогій, сачыла за самай працяглайі напружанай у эмацыянальным плане размовай.

Сёння беларусы навучыліся жыць побач з санкцыйнымі ўмовамі, якія дыктуюць суседнія краіны. Але разам з тым – трымаць годна эканоміку, павышаць узровень жыцця і імкнуцца праблему не раздуць да маштабаў сусветнай, а кропкава і фактычна вырашыць пытанне. У Беларусі шмат краін-сябровак, якія гатовы  працягнуць руку дапамогі. Сённяшняя кансалідацыя намаганняў, жадання, патрыятычнага настрою грамадзян паказала, што Беларусь свой выбар зрабіла і вызначыла далейшы шлях развіцця. У гэтым пераканаліся і журналісты розных СМІ (а яны былі прадстаўлены шырока: ад блогасферы да традыцыйнай журналістыкі), і кожны, хто датыкнуўся да размовы. Агрэсіўныя пытанні былі пагашаны ўзвешанай аргументацыяй. Сацыяльная накіраванасць развіцця краіны – наш брэнд. І Прэзідэнт перакананы: якія б складанасці нас не чакалі: беларусы павінны жыць у мірнай і спакойнай краіне.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ, галоўны рэдактар раённай газеты “Ляхавіцкі веснік”.