Адзінства сям’і БРСМ.12 жніўня прайшоў з’езд грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пад слоганам «Адзінства моладзі – сіла Беларусі!», у якім прынялі ўдзел і ляхавічане

Сіла моладзі ў яе бязмернай энергіі рухацца наперад, ствараць, пакараць новыя вяршыні, не спыняцца і не баяцца памылак. Сіла ў гатоўнасці павярнуць у іншым напрамку, перадумаць і яшчэ раз пачаць з чыстага ліста. А калі такіх актыўных збіраецца не адна сотня – гэта сапраўдны выбух станоўчай энергіі, гэта моцная сіла, камандны дух якой нельга перамагчы. Гэта калі эмацыянальна расказаць пра з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які прыняла сталіца 12 жніўня. Слоган такой маладзёжнай сустрэчы гучны і красамоўны – «Адзінства моладзі – сіла Беларусі!».

Медыкі, сельгас-працаўнікі, настаўнікі, выратавальнікі, людзі ў пагонах і іншыя спецыялісты розных сфер, школьнікі і студэнты – у агульнай колькасці паўтысячы дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі сталі ўдзельнікамі маладзёжнага форуму, што праходзіць 44-ы раз.

Адкрыты дыялог пад брэндам мала-дзёжнай арганізацыі набірае абароты і паказвае майстар-клас па колькасці і важкасці тэм. Адкрытае абмеркаванне вынікаў мінулых трох гадоў, галоўнае – ацаніць станоўчыя моманты і выявіць недахопы, каб у наступным толькі ўмацаваць мала-дзёжнае асяроддзе. Яшчэ да пачатку афіцыйнага мерапрыемства маладыя людзі акунуліся ў яркую атмасферу знаёмстваў, цікавых меркаванняў, канструктыўных спрэчак. Аб’ядноўвае многае. Першае – патрыятычны настрой, бязмерная любоў да Беларусі, такой мірнай і спакойнай, і, канешне, жаданне толькі ўмацаваць краіну энергіяй маладых.

Ключавы момант работы – прыняцце стратэгіі развіцця БРСМ да 2025 года. Менавіта гэты да-кумент вызначыў, як маладёжная арганізацыя будзе працаваць у бліжэйшы час, якія мэты ставіць перад сабой, якія шляхі выбірае для вырашэння пытанняў. Варта адзначыць, што грамадскае абмеркаванне праекта стратэгіі прайшло ў кожным рэгіёне Беларусі.

Кадры вырашаюць многае. Сёння прыняць на сябе ролю галоўнага маладзёжнага лідара краіны даручана Аляксандру Лук’янаву, які раней займаў пасаду начальніка аддзела даследаванняў у галіне ліквідацыі надзвычайных сітуацый Навукова-да-следчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС.

Першы сакратар ЦК БРСМ адзначыў, што мінулы няпросты год прымусіў кожнага вызначыцца з пазіцыяй, агледзецца вакол, убачыць, хто ідзе з табой побач – сябар і паплечнік або здраднік. Аляксандр Лук’янаў падкрэсліў, што аб’яднанне захавала свае шэрагі. Адзін з галоўных удараў ворагаў Беларусі быў накіраваны менавіта на БРСМ. Чаму? Таму што моладзь – сіла. БРСМ –
гэта саюз патрыётаў, сяброў, тых, хто думае зрабіць жыццё ў нашай любімай Беларусі яшчэ лепшым.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час з’езда БРСМ заявіў:
– Сёння маладзёжная палітыка – адзін з прыярытэтаў у рабоце дзяржаўных інстытутаў. У краіне робіцца ўсё, каб кожны мог сябе рэалізаваць у жыцці, прафесіі, грамадскай рабоце, сям’і, як грамадзянін і як патрыёт. Краіна ўкладае вялікія рэсурсы ў падтрымку таленавітай моладзі, шматдзетных сем’яў, стварэнне сістэмы працаўладкавання маладых спецыялістаў, і так будзе і далей. Кіраўнік дзяржавы ўдзяляе самую пільную ўвагу развіццю маладзёжных ініцыятыў і праектаў. Распрацаваны і рэалізуюцца прававыя акты, накіраваныя на падтрымку студатрадаўскага руху, сельскай моладзі, таленавітых і адораных юнакоў і дзяўчат, стварэнне рэзерву кадраў для рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і кіравання, развіццё многіх іншых ініцыятыў і напрамкаў. У бягучым годзе Прэзідэнт падтрымаў заснаванне свята беларускага студэнцтва. Па яго даручэнні дзяржорганамі сумесна з БРСМ распрацавана стратэгія развіцця вашай маладзёжнай арганізацыі да 2025 года. Гэта сведчыць пра тое, што БРСМ займае дастойнае месца і з’яўляецца галоўным памочнікам дзяржавы ў распрацоўцы і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі.

Сярод удзельнікаў маладзёжнага форуму і ляхавічане – члены БРСМ і Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў Яўгеній Сініла і Дар’я Марозава.

– БРСМ – гэта своеасаблівая школа, якая вучыць многаму, пачынаючы з дабрачыннасці да прыняцця важных рашэнняў на высокім узроўні. Гэта вялікая сям’я, якая аб’ядноўвае моцных людзей, якія ніколі не здрадзяць сваёй Беларусі. Патрыятызмам пранізаны кожны напрамак работы маладзёжнай арганізацыі. Форум – гэта і з’езд старых-новых сяброў. Мы жывём адным і тым жа, вырашаем адныя і тыя ж праблемы і пытанні, а значыць мы можам даць адзін аднаму шмат карыснага і неабходнага. З’езд паказаў, што сіла ў моладзі, і Беларусь можа быць спакойнай за сваё маладое пакаленне. Удар атрымалі моцны, але і годна выстаялі. Зрабілі высновы і цяпер у такім вялікім складзе крэатыўных, перспектыўных, амбі-цыйных ведаем, як працаваць далей, як яшчэ больш умацаваць сваю краіну – Беларусь. Прыемна было сустрэць калег па Маладзёжным парламенце. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што ў нашай краіны годная змена тых, хто не аддасць Беларусь, – адзначае намеснік кіраўніка цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Яўгеній Сініла, які не на словах знаёмы з работай маладзёжнага лідара Ляхавіччыны. У скарбонцы яго ўзнагарод цяпер і падзяка ЦК БРСМ за асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм БРСМ.

Яркай падзеяй у жыцці першага сакратара райкама БРСМ Дар’і Марозавай застанецца з’езд БРСМ:

– На пачатку прафе-сійнага шляху такая падзея задала тон рабоце адназначна. Людзі, якіх я сустрэла на форуме, –часцінкі адной вялікай сям’і. Згуртаванасць і сяброўства – вось што аб’ядноўвае надзейную каманду БРСМ. Стратэгія развіцця БРСМ прынята для мяне асабіста як інструкцыя да дзеяння. Зразумела, над чым будзем працаваць, ведаем памылкі, таму на перспектыву планаў хапае.

Абмеркавалі дэталёва, здаецца, тысячы аспектаў: і працаўладкаванне, і падтрымку студатрадаўскага руху, перспектывы для адоранай моладзі. Пад ўражаннямі ад слоў Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі. Слоган з’езда «Адзінства моладзі – сіла Беларусі!» пацвярджае, што для нашай дзяржавы маладыя людзі – гэта арыенцір на будучыню, гэта і сённяшняя моц, і падтрымка ў справах краіны.

Маргарыта КУХТА.

Фота з архіва БРСМ.