Працай славяцца. Інфармацыя аб ходзе жніва ў Ляхавіцкім раёне (па стане на 17 жніўня)

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы збожжавых (па стане на 17 жніўня)

ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон БУЛАТЫ) – убрана  100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 56,5 ц/га.

СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван ВІТКО) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 37,3 ц/га.

ААТ «Шлях новы» (дырэктар Андрэй КОКТЫШ) – убрана 92,1 працэнта да плана, ураджайнасць – 35 ц/га.

Лепшыя камбайнеры на жніве (па стане на 17 жніўня)

Андрэй ДЗЯНІШЧЫК і Павел БУЛАТЫ з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 379,1 га і намалацілі 2243,8 тоны збожжа.

Віктар КЛЕМЯНЯ і Сяргей ЗЯНЬКО з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне CF-80 убралі 383,6 га і намалацілі 2189,9 тоны збожжа.

Георгій ЖУК і Уладзімір БАЎТРУКЕВІЧ (яны ж лепшыя сярод маладых камбайнераў) з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 316,6 га і намалацілі 1905,4 тоны збожжа.

Лепшыя маладыя камбайнеры на жніве (па стане на 17 жніўня)

Павел КАНЦЭЛЯРЧЫКз ЗТАА «БелДан», які на камбайне «Нью Холанд СХ 8080» убраў 671,4 га і намалаціў 1550 тон збожжа.

Аляксандр САРНАЦКІ і Ілья ГУСЕЎ з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «Ліда-1300» убралі 211 га і намалацілі 1209 тон збожжа.

Лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа

Уладзімір ПАБЯГАЙЛА з ААТ «Шлях новы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2417,9 тоны збожжа.

Юрый ПРЫШЧЭПАз ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2191 тону збожжа.

Аляксандр СОКАЛ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2163,2 тоны збожжа.

Лепшыя маладыя вадзіцелі на адвозцы збожжа

Раман ТУРКО з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 1721,6 тоны збожжа.

Андрэй КАЛЯСІНСКІ з ЗТАА «БелДан», які на трактары «МТЗ-3022+BASTRUP» перавёз 1431,9 тоны збожжа.

Аляксей ВАСІЛЕЎСКІ з ААТ «Шлях новы», які на аўтамабілі «МАЗ-551605» перавёз 1249,7 тоны збожжа.

Лепшыя сямейныя экіпажы сярод камбайнераў

Уладзіслаў КУПРЫШ і Васілій КУПРЫШ з ААТ «Нача», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 332 га і намалацілі 1131 тону збожжа.

Сяргей КАРАЛЁЎ і Анастасія КАРАЛЁВА з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-10» убралі 191,8 га і намалацілі 1083,8 тоны збожжа.

Юрый БУБЕН і Ягор БУБЕН з ААТ «Шлях новы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 317,6 га і намалацілі 1054,1 тоны збожжа.

Лепшыя на зернеачышчальна-сушыльных комплексах

Андрэй СВІНАБУРКА і Мікалай ЗАНЬКО з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 4103,7 тоны збожжа.

Уладзімір ГАЛЕНКА, Андрэй ВАЙЦЕШЫК і Дзмітрый АЗАРЧЫК з ЗТАА «БелДан», якія на NECO D1680 перапрацавалі 4027,6 тоны збожжа.

Вадзім КУДЗІН і Мікалай ХАЛОПІЦА з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 3638,2 тоны збожжа.

Па інфармацыі райсельгасхарчу.