«Жніво патрабуе бяспекі». На крытычныя заўвагі адрэагаваў дырэктар ААТ «Нача»

Публікацыя пад такой назвай была размешчана ў «ЛВ» № 54 за 24 ліпеня. Па выніках сумеснага рэйду супрацоўнікаў РАНС, райсельгасхарчу і раённай газеты па пытаннях пажарнай бяспекі на жніве былі выказаны крытычныя заўвагі ў адрас некаторых гаспадарак.

На крытыку адрэагаваў дырэктар ААТ «Нача» Мікалай Тарлюк, які паведаміў, што недахопы, выяўленыя падчас маніторынгу, ухілены. У прыватнасці, праведзена ачыстка абсталявання, будаўнічых канструкцый зернесушыльных комплексаў у Начы і Зубелевічах ад гаручых адкладанняў і пылу; забаронена эксплуатацыя аўтамабіляў без іскрагасільнікаў у будынку зернясклада ў Начы; месца для курэння на тэрыторыі ЗСК абсталявана на адлегласці больш за 30 метраў ад зернесушыльнага комплексу.