В Ляховичском районе горел жилой дом

Паведамленне пра пажар у жылым драўляным доме ў Ліпску паступіла ў РАНС 19 жніўня ў 11 гадзін 42 мінуты. Выратавальнікі аператыўна выехалі на месца здарэння па вуліцы Кастрычніцкай. Гаспадар – мясцовы жыхар 1973 г.н.
Агонь часткова пашкодзіў аддзелку і маёмасць дома. Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.


Выкананне правілаў пажарнай бяспекі скароціць рызыку ўзнікнення ўзгаранняў жылых дамах і грамадскіх месцах. Ні ў якім выпадку нельга выкарыстоўваць газавую пліту для абагравання памяшканняў. Награвальныя прыборы павінны заўсёды знаходзіцца на адлегласці ад гардзін, пакрывала і іншага тэкстылю. На іх не сушаць рэчы і не пакідаюць на паверхні старонніх прадметаў.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.