Ляхавіччына: «Дажынкі» збіраюць лепшых. У Год народнага адзінства фестываль-кірмаш «Дажынкі» аб’ядноўвае тых, хто любіць Беларусь і ўмее працаваць

Яшчэ за тыдзень дарога да дажыначнага Падлесся падказвала, куды ў суботу трэба спяшацца на свята. Арыгінальныя кампазіцыі з саломы, што падрыхтавалі сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі раёна, суправаджалі маршрут на фестываль-кірмаш «Дажынкі-2021» і задавалі лад жніўнай падзеі. І, дарэчы, станавіліся фотазонай для гасцей свята: чэргі, каб заняць месца за камбайнам ці пазіцыі на самай высокай вежы саламянага замка, уражвалі.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ


Аграгарадок літаральна памаладзеў: адноўленыя вуліцы і будынкі, прыгожыя падворкі, а да гэтага плюс святочнае ўпрыгажэнне – і Падлессе – галоўны цэнтр падзей, куды спяшаліся і вяскоўцы, і гараджане.
Упэўненым крокам, з самай шчырай усмешкай, узнёслым настроем па галоўнай вуліцы раённага фестывалю-кірмашу ідуць галоўныя людзі жніва – тыя, хто дзень у дзень набліжаў дажынкі, хто тона за тонай напаўняў засекі, кантраляваў і кіраваў жніўным працэсам, рабіў раённыя будні смачнымі, віншавальныя падзеі – музыкальнымі і запамінальнымі. Побач – родныя і блізкія людзі.
А ў Год і напярэдадні Дня народнага адзінства, які сёлета ўпершыню будзе адзначацца 17 верасня, гэта тэма гучыць як ніколі важка –
кожны аддаў часцінку душы для таго, каб наша адзінства адчувалася яшчэ мацней.
У такіх людзей няма часу на тое, каб баставаць, яны не маюць права падвесці сваіх землякоў – духмяны хлеб павінен быць на стале ў кожнага беларуса. На чале калоны з сімвалам «Дажынак» – пераможца раённага спаборніцтва на жніве Андрэй Дзянішчык з ААТ «Жарабковічы».
Годна пад дзяржаўным флагам прайшла выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Калектывы прадпрыемстваў шчыра і гучна віталі сваіх працаўнікоў.
На святочную канцэртную праграму спяшаліся ўсе. Духмяны водар доўгачаканага хлеба, здаецца, лунаў над аграгарадком. У паветры адчуваўся вынік нястомнай працы нашых рупліўцаў. Хлеб –
як святыня, як самы галоўны скарб чалавека. Гэта перадаў у абрадзе «Дажынкі» вакальны калектыў «Таямніца» Жараб-ковіцкага СДК. Гаспадару жніўных палеткаў – кіраўніку раёна – ганарова ўручылі першы жніўны сноп – подых шчасця, вытканага з працавітасці, аш-чаднасці, палявых турбот.
І, канешне, каравайны пачас-тунак прысутным.
Шчырая падзяка за працу, нястомную і бясцэнную, за сонечнасць хлеба, роднага і цёплага, гучала ў адрас хлеба-робаў ляхавіцкай зямлі. У першых  радах – людзі з вялікай гісторыяй, працоўнай біяграфіяй якіх можна захапляцца, бо яна саткана з перамог і дасягненняў, –
паважаныя ветэраны аграпрамысловага комплексу.
Пра здабыткі новага ўраджаю, планы і перспектывы і, канешне, гонар за тых, хто ў полі, гаварыў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз. Ва ўборачнай кампаніі былі задзейнічаны  57 збожжаўборачных камбай-наў, больш за сотню грузавых аўтамабіляў, больш за
20 зернесушыльных комплексаў. Валавы збор збожжа па раёне склаў амаль 49 тысяч тон, ураджайнасць – 37,3 цэнтнера з гектара (што вышэй за сярэдні па Брэсцкай вобласці – 35 цэнтнераў з гектара). Ляхавіцкі раён заняў шостае месца з 16 раёнаў.
– Уборка збожжавых завер-шана. Словы падзякі – усім тым, хто ў кабіне камбайна, за рулём грузавіка, у полі, на зернесушыльным комплексе, на складзе аддаваў усе сілы для таго, каб на нашым стале быў самы галоўны прадукт – хлеб. Перакананы, што ў будучым мы зможам дасягнуць яшчэ больш высокіх вынікаў, будзем працаваць яшчэ лепш на карысць нашага раёна і ў цэлым Рэспублікі Беларусь. Няхай у вас заўсёды будуць шчодры ўраджай, багаты стол, добры настрой, а
ў доме пануюць любоў і паразуменне, – адзначыў Мікалай Мароз.
Кіраўнік раёна ўручыў Граматы і Падзячныя пісьмы райвыканкама. А таксама павіншаваў пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Сярод гаспадарак першая прэмія прысуджана ААТ «Жарабковічы», віншаванні прымаў старшыня ААТ Антон Булаты. У гаспадарцы намалочана амаль 18 тысяч тон збожжа, тут атрымана і найвышэйшая сярод гаспадарак раёна ўраджайнасць – 56,5 цэнтнера з гектара.
Узнагароды райсавета дэпутатаў, а таксама каштоў-ныя падарункі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» перадаў у рукі хлебаробаў старшыня дэпутацкага корпуса раёна Леанід Калбаса. Словы бязмернай падзякі за добрасумленную працу кожнаму рупліўцу жніва. Віншаванні тым, хто стаў уладальнікам другой прэміі раённага спаборніцтва. Сярод гаспадарак другімі сталі хлебаробы ААТ «Шлях новы» – узнагароды прымаў дырэктар Андрэй Коктыш. Таварыства на фінішную прамую выйшла з наступным вынікам: намалочана больш за 7,5 тысячы тон збожжа, ураджайнасць – 35,9 цэнтнера з гектара.
Пра агульнасць справы і выніку гаварыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык. Так шчыра і сардэчна ён дзякаваў кожнаму, хто ў гэту нялёгкую жніўную кампанію працаваў на агульны вынік, хто справай, патрэбным словам, песняй, разуменнем і роднай падтрымкай быў побач у самую гарачую пару. З рук начальніка райсельгасхарчу свае ўзнагароды атрымалі ўладальнікі трэцяй прэміі. Сярод гаспадарак за заслужанай узнагародай падымаўся старшыня СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко. Вынік гаспадаркі – 4,5 тысячы тон намалочанага збожжа, ураджайнасць – 37,3 цэнтнера з гектара.
Сваіх герояў знайшлі і прафсаюзныя ўзнагароды. Заўсёды побач у полі, побач і ў час віншаванняў. Членаў прафсаюза ўзнагародзілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафе-сійнага саюза работнікаў АПК Ірына Чура.


Адна з галоўных інтрыг фестывалю-кірмашу – аб’яўленне пераможцаў конкурсу «Лепшая кампазіцыя з саломы». Кожны з удзельнікаў стаў дыпламантам той ці іншай намінацыі. Асаблівая канкурэнцыя разгарнулася на інтэрнэт-пляцоўцы на сайце раённай газеты, дзе разыгрываўся прыз глядацкіх сімпатый. Цікавы факт: ад актыўнасці карыстальнікаў сайт раёнкі часам не вытрымліваў – інтэрнэт-сябры ААТ «Нача» аказаліся мацнейшымі і больш актыўнымі. Ім прыз і віншаванні.
Ганаровыя граматы раённага аграпрамысловага саюза ўручыў хлебаробам яго старшыня Мікалай Тарлюк.
Дажыначны акорд аб’ядноўвае шчаслівых нераўнадушных людзей. Напэўна, гэта свята для шматдзетнай маці Таццяны Халопіца ў памяці застанецца назаўсёды. Указам Прэзідэнта за нараджэнне і выхаванне пецярых дзяцей Таццяна Віктараўна ўзнагароджана ордэнам Маці. Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч павіншавала з самым вялікім шчасцем на свеце і ўручыла такую дарагую і важкую адзнаку.


І раскрыла яшчэ адну інтрыгу фестывалю – хто ж стаў пераможцам конкурсу на лепшы падворак. І тут адзінства беларусаў узяло верх. Дыпломамі  I–II ступені ўзнагароджаны падворкі Навасёлкаўскага і Конькаўскага сельсаветаў, якія прадставілі агульны падворак. Трэцяе места прысуджана Жарабковіцкаму сельсавету.
Атмасфера дажыначнага свята не была б такой узнёслай, прыгожай, квітнеючай, каб не падляшане, бязмежна ўлюбёныя ў сваю малую радзіму. Старшыня Жарабковіцкага сельвыканкама Ніна Булатая віншавала пера-можцаў конкурсу «Лепшы падворак», узнагароджвала тых, хто актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы свята. Вось яно –
адзінства вёскі, якая жыве і квітнее, здзіўляе і заўсёды сустракае з любоўю.
А сцяг «Дажынак» ганарова перададзены ААТ «Шлях новы» – гаспадарка запросіць на свята жніва ў наступным годзе. Вядучыя свята адзначылі, што музыкай і песнямі падкрэс-лівалася значнасць і велічнасць працы хлебароба. Калі ёсць хлеб на стале, значыць, будзе і дабрабыт, і радасць у доме, і будзе песня. Артысты мастацкай самадзейнасці раёна ведаюць, як важна падтрымаць хлебаробаў у полі, як соладка гучыць віншавальная песня, і ў дзень «Дажынак» радавалі так, што, здаецца, нас чулі на другім кантыненце. А падсалоджвалі гэты дзень не толькі падворкі, а і райпоўская прапанова – багатая і па традыцыі смачная.
Няхай так будзе заўсёды. Няхай будзе радасць ад высокіх ураджаеў, лёгка ад песні, сардэчна ад тых, хто побач. Няхай Беларусь напаўняецца толькі такімі падзеямі! А мы, «веснікаўцы», пастараемся іх уключыць у летапіс нашай Ляхавіччыны.

Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

P.S. На жаль, не ўсе землякі змаглі здорава ацаніць крэатыўныя кампазіцыі з саломы. Раніца суботы была азмрочана дзікунствам тых, хто не цэніць працу іншых, – некаторыя фігуры былі разбураны, а дзе-нідзе ўвогуле прапалі элементы кампазіцыі. Дзе выхаванне і сумленне, чым кіраваліся, калі рабілі такое?