Ляхавіччына: названы пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур

Райвыканкам вызначыў пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў  на ўборцы ўраджаю збожжавых
і зернебабовых культур  у 2021 годзе. Імі сталі:

СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ,  якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту валавога збору зерня (без уліку кукурузы на зерне) да сярэдняга ўзроўню трох гадоў, што папярэднічаюць справаздачнаму, з улікам вытворчасці зерня на бала-гектар пасяўной плошчы:
першае месца – ААТ «Жарабковічы»;
другое месца – ААТ «Шлях новы»;
трэцяе месца – СВК «Ляхавіцкі».

СЯРОД ЭКІПАЖАЎ збожжаўборачных камбайнаў:
першае месца – Андрэй Дзянішчык (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Віктар Клемяня
(ААТ «Жарабковічы»);
трэцяе месца – Сяргей Бурак  (ААТ «Жарабковічы»).

СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ:
першае месца – Георгій Жук і Уладзімір Баўтрукевіч (ААТ «Жа-рабковічы»);
другое месца – Аляксандр Сарнацкі і Ілья Гусеў (ААТ «Жараб-ковічы»).

СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
першае месца – Аляксандр Холад (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Уладзімір Пабягайла (ААТ «Шлях новы»);
трэцяе месца – Аляксандр Сокал (ААТ «Жарабковічы»).

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
першае месца – Раман Турко
(ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Аляксей Васілеўскі (ААТ «Шлях новы»);
трэцяе месца – Павел Кендыш  (СВК «Ляхавіцкі»).

СЯРОД ЗВЁНАЎ (БРЫГАД) АПЕРАТАРАЎ
ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАЎ:
першае месца – Андрэй Свінабурка (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Аляксандр Пілецкі, Віктар Лойка (ААТ «Жарабковічы»);
трэцяе месца – Аляксандр Лойка, Валерый Таранда, Вячаслаў Мазюк (ААТ «Жарабковічы»).

СЯРОД ГАЛОЎНЫХ АГРАНОМАЎ,
якія забяспечылі на 1 ліпеня 2021 г. атрыманне найбольшага выхаду зерня на бала-гектар ворыўных земляў:
Яўгеній Цярпіцкі (ААТ «Жа-рабковічы»).

СЯРОД ГАЛОЎНЫХ ІНЖЫНЕРАЎ,
якія забяспечылі на 1 ліпеня 2021 г. найбольшую сезонную выпрацоўку на ўмоўны збожжаўборачны камбайн:
Аляксандр Рак (ААТ «Нача»).