У Ляхавіцкім раёне не раз’ехаліся «Сітраен» і «Фальксваген»

У другой палове дня 25 жніўня на аўтадарозе Дарава-Навасёлкі не размінуліся дзве машыны.
Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля “Сітраен” спыніўся, каб падабраць пасажыра. У спадарожным напрамку рухаўся “Фальксваген”. З-за таго, што яго вадзіцель не захоўваў бяспечную дыстанцыю паміж машынамі, здарылася ДТЗ.
Вінаваты – жыхар раёна 1982 г.н.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Ляхавіцкага РАУС.