Недапрацоўкі на жніве – страты ў засеках. Не ўсе гаспадаркі вобласці падрыхтаваліся для правядзення якаснай уборкі ўраджаю

У цэлым сельгасарганізацыі вобласці ўборку хлеба праводзілі даволі арганізавана і зладжана. Разам з тым у шэрагу гаспадарак кожнага з раёнаў вобласці Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці ўстанавіў парушэнні і недахопы.

Мелі месца асобныя факты неабгрунтаваных прастояў сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, звышнарматыўных страт і няякаснай уборкі ўраджаю, негатоўнасці складскіх памяшканняў і вагавога абсталявання для прыёмкі ўраджаю, парушэнні пажарнай бяспекі пры ўборцы ўраджаю, скажэнні статыстычнай справаздачнасці, невырашэння шэрагу арганізацыйных пытанняў і г. д.
Работнікі кантрольнага ведамства на канец ліпеня ў разгар уборачнай гарачай пары выявілі  16 збожжаўборачных камбайнаў, не задзейнічаных ва ўборачнай кампаніі гэтага года, пры гэтым чатыры з іх былі адлюстраваны ў аператыўнай інфармацыі як выкарыстоўваемыя. Прыпіскі гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў мелі месца ў ДП «Эксперыментальная база «Майск», філіяле «Дабромысль» ТАА «Брэст-Травы» Івацэвіцкага, ААТ «Арэхава», ДП «Ра-дзежскае» Маларыцкага раёнаў.
Недастатковымі тэмпамі ажыццяўляецца ўборка саломы з палёў (на 17 жніўня – толькі на 62 працэнтах плошчаў). Так, на момант кантрольных мерапрыемстваў у КСУП «Чучавічы» Лунінецкага раёна
10 жніўня не эксплуатаваўся адзін з двух прэс-падборшчыкаў па прычыне адцягнення механізатара на іншыя работы. Аналагічныя недахопы ўстаноўлены ў КСУП «Ліп-нянка»(11 жніўня прастойвалі тры з чатырох прэс-падборшчыкаў),
ААТ «Нача» Ляхавіцкага раёна (таксама прастойвалі тры з чатырох прэс-падборшчыкаў) і іншыя.
У асобных гаспадарках доўгі час не вырашаюцца пытанні завяршэння будаўніцтва неабходных зернесушыльна-ачышчальных комплексаў. Такія праблемы выяўлены кантралёрамі ў ААТ «Перамога» Івацэвіцкага раёна (ЗСК павінен быў быць пастаўлены ў гаспадарку яшчэ ў лютым 2020 года, гатоўнасць аб’екта – 85 працэнтаў), ААТ «Днепра-Бугскае» Кобрынскага і СГФ «БН-АграБрэст» Ганцавіцкага раёнаў.
На 1 ліпеня знос зернесушыльных комплексаў вобласці ў цэлым склаў 89,5 працэнта. У асобных рэгіёнах і гаспадарках сітуацыя горшая за сярэднеабласную (напрыклад, па Ганцавіцкім раёне знос ЗСК складае 99,2 працэнта, толькі два з 28 ЗСК зношаны на 90 працэнтаў, астатнія – поўнасцю самартызаваны).
У ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» на 11 жніўня на адкрытай пляцоўцы зернесушыльнага комплексу каля аграгарадка Малое Гарадзішча знаходзілася каля 15 тон аўса, які паступіў з поля з павышанай вільготнасцю яшчэ  8 жніўня (збожжа знаходзілася ў працэсе самасагравання і мела прыкметы цвілі).
У ААТ «Валішча» Пінскага раёна 4 жніўня на 12.00 прастойваў зернесушыльны комплекс «СЗШ-20» па прычыне адсутнасці пячнога паліва, пры гэтым на пляцоўцы захоўвання збожжа паблізу зернесушыльнага комплексу сабралася 160 тон збожжа, якое патрабуе дапрацоўкі.
Нізкая забяспечанасць ГЗМ адзначана кантралёрамі ў ААТ «Крышылавічы», ААТ «Дубнякі» Ганцавіцкага,
ААТ «Пінскрайаграсэрвіс», ААТ «Лышча» Пінскага раёнаў.
У многіх гаспадарках былі выяўлены звышнарматыўныя страты пры ўборцы ўраджаю і няякасная ўборка.
У ААТ «Палессе АВМ» Столінскага раёна ва ўрочышчы «Асціва» пры ажыццяўленні ўборкі 12 гектараў зернебабовых камбайнамі не была паднята палегліца з-за таго, што не былі ўстаноўлены сцеблапад’ёмнікі.
У ПСУП «Редзігерава-Агра» Лунінецкага раёна было выяўлена прасыпанне збожжа з прычэпа аўтамабіля пры транспарціроўцы яго ад камбайнаў па прычыне неўшчыльнення кузава (падобныя парушэнні ўстаноўлены ў ААТ «Макраны» Маларыцкага,
ААТ «Палессе АВМ», КСУП «Струга» Столінскага раёнаў).
У ААТ «Дружба народаў» Кобрынскага раёна ў складскім памяшканні для захоўвання насеннага матэрыя-лу працякаў дах, з-за чаго месцамі збожжа ўраджаю гэтага года нават прарасло. Неналежны стан складскіх памяшканняў або зернятокаў для прыёмкі ўраджаю ўстаноўлены ў  ААТ «Племзавод «Мухавец» Брэсцкага, КУСП «Бярозаўскае» Бярозаўскага, ААТ «Снітава-Агра» Іванаўскага, ААТ «Гарадзец-Агра» Кобрынскага, КСУП «Палеская доследная станцыя» Лунінецкага, ААТ «Шлях новы», КСУП «Ліпнянка» Ляхавіцкага,
ААТ «Гвозніца», ААТ «Арэхава» Маларыцкага раёнаў, ААТ «Пінск-
райаграсэрвіс» Пінскага раёнаў.
Пры тым, што ў мінулым перыядзе гэтага года ў трох гаспадарках вобласці знішчана агнём тры кормаўборачныя камбайны
(ААТ «Асіпавічы» Драгічынскага, ААТ «Мілейкі» Івацэвіцкага, УП «Міжлескае» Лунінецкага раёнаў), некаторыя гаспадаркі грэбавалі правіламі пажарнай бяспекі пры ўборцы ўраджаю збожжавых каласавых.
У ААТ «Брэсцкі аграрый» Брэсцкага раёна тэрыторыя зернесушыльнай гаспадаркі зарасла пустазеллем, выяўлены факт самавольнай здабычы гаспадаркай пяску паблізу зернятоку і несанкцыянаванага размяшчэння адходаў. Не лепшым чынам выглядала тэрыторыя былога жывёлагадоўчага аб’екта і ў СУП «Савушкін – Прамень» Бярозаўскага раёна за зернесушыльным комплексам на ўчастку «Бяроза».
Камітэт дзяржкантролю ў мэтах папярэджання парушэнняў пры вядзенні ўборачных работ аб выніках кантролю праінфармаваў мясцовыя органы ўлады.
У большасці сельгасарганізацый выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю недахопы аператыўна ліквідаваны, у тым ліку задзейнічана тэхніка, што прастойвала.
Кантроль за ходам уборкі сельгас-культур працягваецца.
КДК Брэсцкай вобласці.